24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт Сяргея Жадана і гурта «Собаки в космосі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Жадан і «Собаки в космосі» дадуць першы канцэрт у Мінску.

Украінскі пісьменнік №1 далучаецца да праекту Global Reload, які ладзіць кампанія «Будзьма беларусамі!» разам з парталам Tuzin.fm, і прыязджае ў Беларусь з канцэртам. 4 чэрвеня разам з харкаўскім гуртом «Собаки в космосі» ён прадставіць ужывую альбом «Бийся за неï» у межах еўрапейскага туру. 

Сяргей Жадан – топавы ўкраінскі пісьменнік. Ён піша як прозу, так і паэзію, мае міжнародныя ўзнагароды, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі ўкраінскіх пісьменнікаў. Надзвычай папулярныя яго паэтычныя зборнікі «Марадона», «Ефіопія», «Пепсі», раман «Депеш Мод», кнігі «Гімн демократичної молоді», «Anarchy in the UKR», «Ворошиловград» ды іншыя. Яго творы актыўна перакладаюцца на беларускую мову. Толькі што пабачыла свет кніга выбраных вершаў «Украінскія авіялініі» ў перакладзе 11 беларускіх сяброў Сяргея Жадана. 

З 2008 году Жадан выступае на музычнай сцэне разам з гуртом «Собаки в космосі». Стыль свой пазначаюць як «ска», «ска-панк», «этна-панк», «дыска-панк». У іх даробку ўжо тры альбомы – «Спортивний клуб армії» (2008), «Зброя пролетаріату» (2012), апошні альбом «Бийся за неї» (2014) і песьні з новай праграмы «10 праведників».

У Мінск Жадан і «Собаки в космосі» прыязджаюць упершыню (раней Сяргей быў у нас толькі з паэтычнымі выступамі). Галоўная нагода – праект Global Reload, які ладзіць партал Tuzin.fm і кампанія «Будзьма беларусамі!». Да яго ўжо запісалі творы Карл Фрыерсан з гурта De Phazz, французскі гурт Karpatt і расейскі сьпявак Андрэй Макарэвіч. Жадан рыхтуе сваю песню, якую збіраецца запісаць з гуртом у Менску, а разам з тым прэзентаваць ужывую альбом «Бийся за неї» і зусім новую праграму.

«Мы выпраўляемся ў чэрвені ў тур «10 праведників», і першым замежным горадам будзе менавіта Мінск. Чаму вельмі радуемся – у Беларусі мы ані разу не гралі, нягледзячы на тое, што наш альбом «Зброя пролетаріату» упершыню з’явіўся менавіта на беларускім інтэрнэт-рэсурсе. Таму з радасцю грацьмем для сяброў-беларусаў найлепшыя рэчы са старых альбомаў, а таксама рэчы з нашай новай праграмы, якую неўзабаве запішам. Яна выходзіць цікавая і па-свойму нечаканая – мы цяпер звяртаемся да апакаліптычнай тэматыкі. Таму павінна быць аптымістычна і жыццесцвярджальна», – абяцае Сяргей Жадан. 

Жадан – дужа харызматычны выканаўца. Ягоныя выступы за непаўторны драйв нахвальваюць ня толькі ва Ўкраіне, але і ў Нямеччыне, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы. Перад Мінскам «Собаки в космосі» выступаюць у Чарнігаве, а пасля едуць з канцэртам у Варшаву і далей па Цэнтральнай Еўропе.
Слухаць альбом «Зброя пролетаріату» – https://soundcloud.com/34audio/sets/i-i-i-2012
Слухаць альбом «Бийся за неї» – https://soundcloud.com/n58-1/sets/2014-1 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 29 687-20-93 

  • Стоимость билетов:

    200 000 – 250 000 руб.

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно