24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт кампазітара Алега Молчана «Песня мая…»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі па традыцыі прапаноўвае гасцям музычнага свята цікавыя сустрэчы з творчымі людзьмі – дзеячамі культуры і мастацтва. Не стане выключэннем і сёлетні фестываль –на свой юбілейны канцэрт «Песня мая…» запрашае вядомы кампазітар нашай краіны Алег Молчан.

Аўтар залатых хітоў ансамбля «Песняры», таленавіты аранжыроўшчык, музычны прадзюсер разам з сябрамі 7 чэрвеня збярэ сваіх прыхільнікаў у летнім Амфітэатры. На сцэну ў гэты дзень выйдуць народныя артысты Рэспублікі Беларусь Ядзвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч, Мікалай Скорыкаў, Уладзімір Гасцюхін, заслужаныя артысты БССР Леанід Барткевіч, Анатоль Кашапараў, а таксама Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», вакальная група «Чысты голас», лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі Ірына Відава, ансамбль «Спадчына» і гурт «ByCity», узорная студыя эстраднай песні «Спяваем разам», артысты ансамбля «Песняры» розных гадоў і інш.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно