24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Хадановіч спявае Качмарскага

Описание

12 лістапада (серада) – Пасля ўрачыстага адкрыцця “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”, на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца канцэрт Андрэя Хадановіча і яго бэнда, прысвечаны творчасці барда часоў “Салідарнасці” Яцэка Качмарскага. На адкрыцці шырокай публіцы прадставяць музычны дыск “Муры”, беларускія версіі песень Качмарскага. Галерэя Ў (Незалежнасці 37а). 

Крыху пра “Месяц”. У Мінску трэці раз адбудзецца мульціжанравы фэст “Месяц польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”. Пачынаючы з 12 лістапада некалькі разоў у тыдзень на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы будуць адбывацца літаратурныя, музычныя, гістарычныя, мастацкія і тэатральныя імпрэзы з удзелам літаратараў, гісторыкаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі. Уваход на ўсе імпрэзы – вольны. Сачыце за абвесткамі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Уваход вольны

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно