Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцерт фіналістаў «Заспявай 4x4»

Инфолиния

+375 29 687 20 93

Стоимость билетов

Предварительно: 8,00 руб.
В день концерта: 12,00 руб.

Жанр Конкурсная программа
Дата 21 октября 2017

Пераможца «Заспявай 4x4» будзе названы на канцэрце фіналістаў.

Прэтэндэнты на перамогу ў конкурсе «Заспявай 4x4», гурты Helious, «Малала», K3tyvana і «Тутэйшыя», выступяць на супольным канцэрце ў клубе «ILI» 21 кастрычніка. Адмысловым госцем будзе адзін з пераможцаў мінулага конкурсу – гурт Leibonik. Квіткі ўжо ў продажы!

Фіналісты конкурсу маладых выканаўцаў прайшлі некалькі этапаў – праслухалі лекцыі ад адмыслоўцаў у музычнай сферы і папрацавалі пры падтрымцы сваіх ментараў над песнямі ўлетку, далі справаздачныя канцэрты, запісалі свае творы ў студыі і прэзентавалі іх слухачам на пачатку восені. Застаўся апошні этап – фінальны канцэрт, на якім будзе названы найлепшы з чатырох выканаўцаў. Пераможца атрымае грашовы прыз (1000 руб.) і здымкі кліпа ад рэжысёра Арцёма Лобача, які рабіў кліпы J:Морс, Naka, Akute, The Toobes ды іншым беларускім выканаўцам. Журы конкурсу ацэніць гэтым разам вынікі адукацыйнай сесіі «Заспявай 4x4» і назаве выканаўцу, які найлепш выканаў творчую задачу і ўвабраў досвед, атрыманы на лекцыях, майстар-класах і ў студыі падчас конкурсу.

На перамогу ў «Заспявай 4x4» прэтэндуюць:

Гурт Helious Марыі Гаўрыленкі і Алiны Казачэнкі з песняй «Па неадступнасці» на словы паэткі Ніны Лістоты. «У ёй распавядаецца пра крызіс паміж дзяўчынай і хлопцам, ці ўвогуле пра канец гэтых адносінаў. Яны завіслі кожны ў сваім сусвеце і ніяк ім адтуль ня выбрацца. І напэўна кожны з іх чакае адно ад аднаго кроку, які ўратуе», – кажа Марыя. Дзяўчатам па 22 гады, яны вучацца ў Акадэміі мастацтваў. Разам выступаюць з 2016 году, калі заявіліся на конкурс фэсту «Бардаўская восень». Прадстаўляліся як дуэт Марыя&Аліна, але падчас навучальнай сесіі «Заспявай 4x4» узялі назву Helious.

Дзяўчаты з фолк-гурту «Малала» удзельнічалі ў фінале «Заспявай 4x4» з песняй-жартам «Кавуны пасохлі», песьня-жарт, у якой спалучыліся словы народнай песні і аўтарскі тэкст Юліаны Шырмы. Аўтарка лічыць, што сэнс гэтага твору актуальны як для мінулага, так і для сучаснасці: «Кожная дзяўчына шукае каханне, але яно ходзіць ня тымі сцежкамі. І тады даводзіцца браць ініцыятыву ў свае рукі ды займацца пошукамі. Але дзе ўсе падзеліся? У песеньцы якраз даецца гумарыстычная парада на гэты конт», – кажа Юліана. «Малала» заснавалі студэнткі беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 2015 годзе. Іх творчасць ужо адзначылі на некалькіх творчых конкурсах, а сёлета ў лютым у КЗ «Верхні горад» гурт даў першы сольны канцэрт.

Праект K3tyvana на чале з беларускай спявачкай грузінскага паходжання Кетэван Асраташвілі ў межах сесіі для фіналістаў «Заспявай 4x4» падрыхтаваў песню «Толькі джаз» на верш паэткі Дар’і Бялькевіч «Ня музыка». «Мы вырашылі зрабіць твор у модным цяпер кірунку, бо хочацца каб беларуская мова гучала крута і смачна, а галоўнае, каб яна была нормай, а ня рэдкасцю», – кажа Кетэван. Акром яе у праект уваходзяць 23-гадовы клавішнік Васіль Мельнічак, які задзейнічаны таксама ў ансамблі «Верасы», ды 27-гадовы дыджэй Аляксандр Плют. Выступае праект і пашыраным жывым складам.

Прэтэндуе на перамогу ў «Заспявай 4x4» таксама гурт «Тутэйшыя» з песняй «Навучы мяне жыць». «Гэта песьня пра дзяўчыну, якая доўгі час была самотнай, чакала каханне, але калі яго атрымала, то для яе стала незразумелым: як зь ім цяпер жыць. Бо бывае так, што ад кахання пачынаеш залежыць, існуе вялікая спакуса ў ім цалкам растварыцца, а гэта не развівае цябе як асобу, а хутчэй наадварот, спыняе развіццё», – так прадстаўляе сваю песню яе аўтарка Тацяна Казановіч, вядомая таксама і як паэтка. Яе гурт утварыўся ў 2014 годзе, грае ў стылях кантры, фолк-рок і поп-рок. Летась музыкі далі сольны канцэрт на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру.

21.10. Клуб «ILI» (пр.Незалежнасьці, 131/1). Канцэрт фіналістаў «Заспявай 4x4». Пры падтрымцы Leibonik. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы