24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Фэстываль акустычнай музыкі «Травень»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Фестываль «Травень»: крыштальная чысціня беларускай музыкі.

Гурты Re1ikt, «Людзі на балоце», HandMade, праект Naka piano і спявачкі Тацяна Беланогая і Кася Камоцкая стануць гасцямі першага акустычнага фестывалю «Травень».

Фестываль пройдзе 18 траўня на пляцоўцы мінскага клубу «Мулен Руж». У ім возьмуць удзел самыя цікавыя беларускія каманды і выканаўцы, якія працуюць у плыні акустычнай музыкі. Заяўлены выступ шасці выканаўцаў. І кожны з іх рыхтуе свой адметны сэт. Найлепшы беларускі гурт-2013 па версіі парталу Tuzin.fm Re1ikt прадэманструе сваё новае гучанне з духавымі інструментамі, Naka piano сыграе пад акампанімент піаніна новыя беларускія творы, поўным складам пакажа сваю абноўленую праграму гурт Handmade, Тацяна Беланогая прадставіць нізку песень на словы Яўгеніі Янішчыц, а «Людзі на балоце» на вершы Дануты Бічэль, свае найлепшыя песні за 25 год, а таксама некалькі новых зайграе першая беларуская рок-князёўна Кася Камоцкая.

Мерапрыемства ладзяць інтэрнэт-партал Tuzin.fm, грамадска-культурная кампанія «Будзьма беларусамі!» і творчая каманда паб-клубу «Графіці». «Мы збіраем на адной сцэне разам улюбёных музыкаў-сонграйтэраў, найлепшых прадстаўнікоў бард-року, гурты, якія з дапамогай толькі акустычных інструментаў дасягаюць неверагоднага гучання і надаюць вялікую ўвагу Слову», - кажуць арганізатары фестывалю. 

«Травень» мае стаць традыцыйным і праходзіць двойчы на год. Ідэя фестывалю акустычнай музыкі ўжо выклікала вялікі водгук у беларускіх музыкаў, таму вырашана абвесціць адбор на другі фэст, які пройдзе ўжо гэтай восенню. Да 18 траўня музыкі, якія працуюць у фармаце unplugged, могуць падаваць заявы на ўдзел у адборачных канцэртах, якія будуць праходзіць цэлае лета. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    638-4444 з любога мабільнага 

  • Стоимость билетов:

    120 000 - 170 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно