24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Гала-концерт к 200-летию Станислава Монюшко

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

2019-ы абвешчаны ЮНЕСКА Годам Станіслава Манюшкі. У гонар геніяльнага кампазітара, 200-гадовы юбілей якого адзначаецца 5 мая, Вялікі тэатр Беларусі падрыхтаваў цудоўную праграму, насычаную самымі яскравымі і знакавымі яго творамі. На святочны канцэрт мы запрашаем гледачоў 16 мая а 19 гадзіне ўвечары.

Імя Станіслава Манюшкі з’яўляецца адным з найвялікшых у гісторыі і культуры Беларусі і Польшчы, яно адначасова рэпрэзентуе гэтыя дзве культуры і аб’ядноўвае іх. Манюшка нарадзіўся і вырас на Міншчыне, правёў свае маладыя гады ў Мінску. Тут адбываліся яго першыя тэатральна-музычныя пастаноўкі, у салонах мінскай інтэлігенцыі XIX стагоддзя гучала яго музыка, напоўненая беларускім фальклорам. Пазней Манюшка працаваў у Вільні, колішняй сталіцы нашай дзяржавы. Потым пераехаў у Варшаву, дзе стаў класікам польскай оперы, стварыўшы там свае самыя маштабныя шэдэўры ў гэтым жанры.

Постаць Станіслава Манюшкі дае нам надзейнае пачуццё: у нас былі і ёсць вялікая гісторыя і вялікія творцы. Манюшка – манументальны, паўнамерны класік музыкі, які працаваў практычна ва ўсіх жанрах і разгарнуўся ў іх проста феерычна. Ён стаіць побач з галоўнымі кампазітарамі таго часу, такімі як: Ф. Мендэльсон, Б. Сметана, І. Брамс, А. Дворжак, М. Глінка, П. Чайкоўскі.

Манюшка пакінуў нам вялікую творчую спадчыну: сапраўдныя шэдэўры оперы і балета, аперэты, рамансы, кантаты і, канешне, песні – на словы Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі, Тамаша Зана і іншых. З вялікага масіву гэтых неверагодных каштоўнасцяў пастаноўшчыкам было вельмі складана выбраць самыя яскравыя, але менавіта такія і ўвайшлі ў святочны канцэрт, які пройдзе ў Вялікім тэатры

Беларусі 16 мая. На сцэне разгорнуцца сцэны з опер «Страшны двор», «Галька», «Графіня», «Verbum Nobilе», а таксама дывертысмент з балета «На пастоі» (балетмайстар-пастаноўшчык – уладальніца медаля Францыска Скарыны Аляксандра Ціхамірава, рэжысёр-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны Міхаіл Панджавідзэ).

У канцэрце прымуць удзел сапраўдныя зоркі оперы і балета Вялікага тэатра: народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, Людміла Хітрова, Станіслаў Трыфанаў, Андрэй Валенцій, Канстанцін Геронік, а таксама лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Кучынская, Аляксандра Чыжык, Надзея Філіпава, Ілля Сільчукоў, Юрый Гарадзецкі, Іван Савенкаў і іншыя. Спецыяльна запрошаны госць – выбітная спявачка Івона Хоса, салістка Нацыянальнай оперы ў Варшаве, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, уладальніца значных музычных узнагарод (адна з якіх – прэмія Emmy – за ўдзел у пастаноўцы ВВС «Халакост»).

На сцэне – артысты хору пад кіраўніцтвам хормайстра Ніны Ламановіч, народнай артысткі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі рэспублікі, і аркестра. За дырыжорскім пультам – тры маэстры: Іван Касцяхін, Алег Лясун і запрошаны дырыжор з Польшчы Раман Рэваковіч. За мастацкае афармленне адказвае ўладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Касцючэнка. Навуковы кансультант праграмы – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі рэспублікі Віктар Скорабагатаў.

 

Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Інстытута Адама Міцкевіча і Польскага Інстытута ў Мінску.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    5,00 — 90,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 12+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно