24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Беларусь — мелодия моя...

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Беларусь – мелодыя мая... ». Такую паэтычную назву мае канцэрт, які адбудзецца 19 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі .

У гэты вечар слухачы атрымаюць у падарунак музыку двух беларускіх кампазітараў – Ігара Лучанка і Ганны Кароткінай. Імя народнага артыста СССР і Беларусі Ігара Лучанка шырока вядома ва ўсім свеце. Песні “Мой родны кут”, “Майскі вальс”, “Ліст з 45-га”, “Вераніка”, “Алеся”, “Верасы” і шмат іншых ўславілі іх стваральніка далёка за межамі Беларусі. Але Лучанок – аўтар мноства твораў акадэмічных жанраў, сярод якіх – рамансы, фартэпіянныя прэлюдыі, квартэты, камерна-інструментальныя творы. Гэта музыка Маэстра Лучанка выконваецца вельмі рэдка і зусім не вядома прыхільнікам яго мелодый, хаця мае сапраўдныя мастацкія вартасці. Па ініцыятыве малодшай калегі І.М. Лучанка, кампазітара Ганны Кароткінай, якая з’яўляецца шчырай прыхільніцы яго творчасці, упершыню за шмат гадоў на філарманічнай сцэне прагучаць камерныя творы І. Лучанка.
Іх выканаюць піяністка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Шуміліна і Мінскі струнны квартэт. Сама Ганна Кароткіна спавядае ў сучаснай беларускай музыцы авангардную стылістыку. Яна – аўтар інструментальных канцэртаў, аркестравых і арганных твораў, вакальнай і камерна-інструментальнай музыкі. Але ўпершыню—магчыма, пад уплывам творчасці І.М. Лучанка – прадставіць на прысуд слухачоў свае эстрадныя творы: “Эстрадную сюіту” і песні. У гэтай жанравай полістылістыцы – бадай, галоўная інтрыга канцэрта. І нездарма для рэалізацыі своёй задумы Ганна Кароткіна звярнулася ў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Казінца. Хто-хто, а гэты славуты калектыў, як ніякі іншы, даўно і трывала засвоіў музыку самых разнастайных жанраў і стыляў: ад класікі да авангарда, ад фальклора да джаза.
У суправаджэнні аркестра спевакі Марына Васілеўская, Андрэй Коласаў і Ігар Задарожны выканаюць папулярныя песні Ігара Лучанка, а Сяргей Кілесса – новыя песні Ганны Кароткінай. Кульмінацыяй I аддзялення канцэрта стане выступленне вядомай полацкай арганісткі Ксеніі Пагарэлай, якая выканае паэму «Грунвальд» для аргана і літаўр Ганны Кароткінай, а II аддзяленне завяршыць пранікнёнае выкананне лучанкоўскага песеннага шэдаўра “Мой родны кут”, які праспяваюць рок-выканаўца Ян Жанчак і Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Г. Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага. 




Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно