24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт каляднай музыкі «Jubilate Deo»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Каляды - наша дарога ў дзяцінства, мост паміж небам і зямлёй. Цуд Раства дорыць нам надзею і ўпэўненасць у жыцці. І калі не ўсё ў нас атрымліваецца, успомніце, што ёсць месцы, дзе нас заўсёды любяць і чакаюць.

У каталіцкай традыцыі калядкі спяваюцца падчас Святаў Раства Хрыстова аж да Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай), якое святкуецца 2 лютага.

У праграме каляднага канцэрта ў выкананні знакамітага калектыву, Дзяржаўнага камернага хора Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай, прагучаць калядныя песні, вядомыя творы заходняй духоўнай класікі, польскія і беларускія спевы, рамансы.

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь працуе ва ўсіх вакальных жанрах - ад оперы і кантаты да джаза і эстраднай песні. Артысты хору супрацоўнічалі з вядомымі дырыжорамі і аркестрамі Беларусі і замежжа, але асноўным напрамкам калектыву застаецца спеў а капэла, які прадугледжвае адсутнасць інструментальнага суправаджэння, што з'яўляецца найбольш складаным выглядам ансамблевых спеваў.

Квіткі можна набыць ў кіосках Чырвонага Касцёла.

Даведкі і замова квіткоў па тэлефонах:  +375 29 185 80 48, tel/fax:  +375 17 331 46 68 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно