Перад самай даўгой ноччу, калі цемра працінае наскрозь да самае сутвы, а сонца замірае на небе, разважаючы куды рухацца далей - гурт "Нельга забыць" запрашае Вас у падарожжа з чалавекам, які ведае дарогу. Чалавекам, які прайшоў свой шлях да святла. Мёртвы сярод жывых і самы жывы сярод памерлых.
"Mertvets..." - менавіта так называецца новая праграма гурта "НЗ" на словы Максіма Багдановіча - сухотніка без будучыні, які ўсе свае сілы паклаў на тое, каб гэтая будучыня была ў яго радзімы.
Уваход: 40000
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!