24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Каляды ў вялікім горадзе - 2014

Описание

 Гурт “Палац” запрашае жыхароў сталіцы адзначыць Каляды ў клубным фармаце. Канцэрт “Каляды ў вялікім горадзе” адбудзецца 6 студзеня 2014 году ў Re:Public.Сёлета спаўняецца 15 год праекту лідара гурта “Палац” – “Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам”, які летась займеў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаваная дзея “Каляды ў вялікім горадзе” цяпер праходзіць у клубных умовах, а не ў канцэртных залях. Гэтым разам для правядзення імпрэзы абраная найвялікшая клубная пляцоўка Мінску – Re:Public.

“Каляды заўсёды святкаваліся людна. Гэта цудадзейная ноч, калі неабходна сабрацца разам і ўшанаваць рух ад мінулага да будучыні. Кожны раз, калі мы ладзім гэту святочную імпрэзу, імкнемся зрабіць гэта аддана, якасна, шчыра. Вельмі задаволены тым, што вечарына прыпадае менавіта на вечар з 6 на 7 студзеня - у сакральны час”, - кажа Алег Хаменка.

Адмыслова да каляднага вечара на 6 студзеня гурт “Палац” рыхтуе вялікую сольную праграму – музыкі сыграюць песні з свайго апошняга альбому “Кола грукатала”, свае галоўныя хіты ды ўзгадае рарытэтныя рэчы – тыя кампазіцыі, якія не гучалі больш за 15 год. “Сыгралі на рэпетыцыі і ажно расчуліліся, такія крутыя творы, якія апынуліся незаслужана забытымі!”, - кажа лідар “Палацу”. 

Сапраўдную атмасферу свята ў гэты вечар дапамогуць стварыць гурты “Літы Талер”, “Ветах” і Guda. Таксама гледачам будзе прадэманстраваны сучасны варыянт традыцыйнага каляднага шэсця.

Арганізатары “Калядаў у вялікім горадзе” заклікаюць прыходзіць на канцэрт у карнавальных строях. Пэўных патрабаванняў тут няма – дастаткова проста ўключыць фантазію.

6.01.2014. Каляды ў вялікім горадзе: вялікі сольны канцэрт гурта “Палац”. Пры падтрымцы Guda, «Ветах», «Літы Талер». 

Квіткі – 80 000 (танцпляц, папярэдне), 100 000 (танцпляц, у дзень), 100 000 (столікі, папярэдне), 120 000 (столікі, у дзень). Тэлефон для даведак: +375 29 6872093. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию: Каляды ў вялікім горадзе - 2014 в Минске.

Место проведения концерта, дата и время события, стоимость билетов – все это подскажет вам afisha.relax.by.

У нас вы можете оставить свой отзыв и проголосовать за концерт.

Этот сайт использует cookies
Понятно