24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Онлайн концерт группы Разбiтае Сэрца Пацана (РСП)

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзень нараджэння ў рэжыме анлайн адсвяткуе на VOKA гурт «РСП»

10 красавіка на відэасервісе VOKA адбудзецца трансляцыя анлайн-канцэрта «РСП». Такім чынам гурт адзначыць свой пятнаццаты дзень нараджэння і выканае абяцанне, якое даў сваім прыхільнікам, — адсвяткаваць гэту падзею разам і у фірмовым стылі «РСП».

«Разбітае сэрца пацана» («РСП») — беларускі музычны гурт, заснаваны ў канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Вылучаецца тым, што піша і выконвае свае поўныя гумару і іроніі песні на трасянцы. 10 красавіка гурт планаваў адзначыць сваё 15-годдзе вялікім канцэртам у клубе «Бруге»: хлопцы запрасілі сваіх прыхільнікаў, паклікалі сяброў і гасцей і амаль заказалі святочны торт — але тут у іх планы ўмяшалася пандэмія COVID-19.

Аднак свята застаецца святам — нават калі абставіны вымушаюць змяніць афлайн-фармат на анлайн. Трапіць на канцэрт у клубе гледачы не змогуць, затое кожны можа падключыцца да трансляцыі на VOKA — бясплатна і з любой кропкі свету. Запіс святочнага канцэрта будзе даступны карыстальнікам відэасервісу і ў архіве.

Анлайн-канцэрт «РСП» на VOKA пачнецца ў 20:00. Акрамя імяніннікаў, перад гледачамі выступяць Бенька, Алесь Лютыч (B:N), Стас Мытнік (AKUTE), Ілля Чарапко («Петля Пристрастия»), Віталь Артыст (ex «Без білета»).

Заставайся дома і глядзі святочны анлайн-канцэрт гурта «РСП» толькі на voka.tv!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Бесплатно

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно