Знакаміты беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн з Горадні Віктар ШАЛКЕВІЧ – госьць грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці.
Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя
(вул. Дворнікава, 63: аўт. № 9, 20, 37, 50).
Мы рады запрасіць на гэтую творчую сустрэчу ўсіх, каму цікавы гэты неардынарны творца і проста вясёлы чалавек!
А 13.00 гадз. - сьв. Літургія ў візантыйскім абрадзе, на якой будзе маліцца і наш госьць.
А 16.00 гадз. - канцэрт і творчая сустрэча з Віктарам Шалкевічам, на якой будуць прэзентаваныя дзьве ягоныя кнігі «Правінцыя» (+СД) і «Мястэчка Г. і ваколіцы».
Віктар ШАЛКЕВІЧ запісаў сем альбомаў: «Правiнцыя», «Смутны беларускi блюз», «Балады i рамансы», «Добрай ранiцы», «За сто крокаў ад Вострае Брамы», «Гарадзенец прызямлiўся ў Менску», «Enigmatyczne kino Lwow» (па-бел.: «Таямнічы кінатэатар Львоў» - польскамоўная кружэлка). Лаўрэат краёвых і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні. Зьняўся ў пяці фільмах.
З канцэртамі ён выступае ня толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Расеі, Літве, Францыі, Германіі, Чэхіі. Тэксты яго песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, чэшскую і ўкраінскую мовы.