24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Другі этап адборачных тураў да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Другі этап адборачных тураў да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск»

8 красавіка а 15-й гадзіне і 9 красавіка а 12-й гадзіне на базе Маладзёжнага тэатра эстрады (вул.Маскоўская, 18а) пройдзе другі этап адборачных тураў да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск».

У рамках ІІ этапу адборачнага тура адбудзецца праслухоўванне прафесійным журы ўдзельнікаў у суправаджэнні фанаграмы «мінус адзін». У склад журы ўвайшлі вядомыя дзеячы культуры і мастацтва краіны, спецыялісты ў галіне музычнага эстраднага мастацтва. Сустаршыні журы – дырэктар-мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг і першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі.

Па выніках I этапу - адборачнага праслухоўвання відэаматэрыялаў -рашэннем экспертнай групы было адабрана па 10 канкурсантаў (10 - дарослыяі 10 - дзеці). У ліку прэтэндэнтаў на права адстойваць Рэспубліку Беларусь у Віцебску - выканаўцы, якія заявілі пра сябе на іншых рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях: Аляксей Грос (Нацыянальны адборачны тур да міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2013»), Дар'я Шульгіна (Нацыянальны фестываль беларускай музыкі і паэзіі «Маладзечна-2012»), Ксенія Кубін (фіналістка праекта «Спяваючыя гарады»), Аляксандра Лакціёнава (пераможца тэлепраекта АНТ «Я спяваю») і інш.

Па выніках II этапу адборачнага тура рашэннем журы адбіраецца адзін удзельнік да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і два ўдзельнікі да дзіцячага музычнага конкурсу.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно