24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт этна-гурта Вурай

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Музычна­тэатральная містэрыя «Раёк» ад этна­гурта «Вурай»

Музычны Дом «Класіка» запрашае вас убачыць на свае вочы і пачуць унікальны беларускі фольк­гурт «Вурай» у музычна­тэатральнай этна­містэрыі «РАЁК».

Усе музыкі гурта «Вурай» – прафесіяналы з класічнай музычнай адукацыяй і ў складзе этна­ калектыва «Вурай» музыкі працуюць з беларускім аўтэнтычным народным матэрыялам, на
аснове якога робяць ўнікальны музычны прадукт. Гурт стварае стылістычна, вобразна і метафарычна музыку падобную на этнічныя песні нашых продкаў. Але гучанне гэтай музыкі – сучаснае, актуальнае і неверагодна прыгожае. Іх музыка гучыць на памежжы фолька, неарока, неакласічнага джаза.

Гурт складаецца з жывых акустычных інструментаў: скрыпка, флейта, кантрабас, гітара, барабаны, гармонь, свірэлі, дудкі і вакал.

Музычна­тэатральная містэрыя – гэта спалучэнне розных жанраў на сцэне, з аднаго боку – паўнавартасны фольк­рок­канцэрт, з другога боку – на сцэне адбываецца дзеянне – тэатралізаванае, танцавальнае, фантазійнае, узрушлівае. Музычна­тэатральная містэрыя прысвечана асэнсаванню і раскрыццю вобраза Райка – містычнага персанажа беларусаў,што аберагае здароўе гаспадароў, прыносіць шчасце ў дом і захоўвае сям’ю тых, хто верыць, што Раёк дапаможа.

У імпрэзе бяруць удзел танцавальны калектыў «Гістрыён», тэатр­ студыя «Клас­А!»

Рэжысёр – Таццяна Шылава

Прадзюсер ­ Аляксандр Чаxоўскі

Жывы гук, «Жывая музыка», жывое дзеянне на вашых вачах.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно