24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

14 лютага ў 15.30 у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбудуцца творчая сустрэча «Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца» і прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі, прысвечаныя лаўрэатам  прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года.
   
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі  творчых калектываў, узнагароджаных спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Артысты тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» пакажуць урывак з спектакля «Хто смяецца апошнім» па п’есе К.Крапівы. У выкананні саліста Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прагучыць арыя з оперы Дз. Смольскага «Сівая легенда».

Падчас творчай сустрэчы адбудзецца паказ дакументальнага фільма «Маляваны рай» Галіны Адамовіч.

Творчымі выступленнямі парадуюць гасцей студэнты прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Яўгена Гладкова, харавы калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсытэта культуры і мастацтваў пад кіраўніцтвам Альбіны Пекуцька.

З нагоды ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна арганізуе кніжна-ілюстрацыйную выстаўку, на якой будуць прадстаўлены шматлікія матэрыялы з фонда бібліятэкі аб лаўрэатах, якія сваім мастацтвам і плённай працай славяць родную Беларусь. Гэта кнігі, выяўленчы матэрыял (плакаты, фота), перыядычныя выданні. Дадзеная экспазіцыя будзе прадстаўлена на 2-м паверсе ў кальцавым калідоры да 17 красавіка.

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца сведчаннем дзяржаўнага прызнання заслуг навуковай і творчай інтэлігенцыі, тых, хто асабліва вылучыўся ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці. Прэміі прысуджаюцца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай сферы, скіраваную на развіццё і ўмацаванне духоўных каштоўнасцей.

Уваход на мерапрыемства – правы бакавы.

Тэл. для даведак: 293-27-67
Е-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно