24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт для сяброў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Алесь Камоцкі – сталы і мудры рамантык, аўтар і выканаўца песень, якія можна лічыць і бардаўскімі, і босса-новай, і папулярнай музыкай для дарослых. Носьбіт сваіх уласных, вельмі важных для сучаснага слухача беларускіх традыцый, мяккі і зразумелы, з пранікнёным голасам, пяючым нетаропкія, душэўныя, чыстыя гісторыі. Дыскаграфія Алеся Камоцкага налічвае ўжо 12 альбомаў, якія маюць свайго аматара, свайго слухача. Першы з іх выйшаў яшчэ у 1986 годзе, а самы новы – «Час», запісаны летам 2012 года, разам з ужо знаёмымі слухачам песьнямі Алеся прадстаўлены у концертнай праграме «Канцэрт для сяброў». Выдатныя музыкі на сцэне (Таццяна Беразоўская - перкусія, Аляксандр Віслаўскі – клавішныя, вакал, перкусія, Алена Віслаўская – скрыпка, Алег Змушка – гітара, Анатоль Лабанок – кантрабас) ствараюць сапраўднае сьвята прыгожай музыкі. Асаблівы настрой блізкасьці і ўтульнасьці, сапраўдная паэзія – сучасная, але вельмі блізкая і зразумелая, з тонкім пачуцьцём гумару, і вельмі родная для любога беларускага слухача – гэта менавіта тое, што чакае вас на канцэртах Алеся Камоцкага.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно