24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Бульбокс-Live - новы фармат!

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Медыя-шоў праект «Бульбокс» выходзіць за рамкі ток-шоў і спрабуе новы фармат, спалучаючы жывы канцэрт, інтэрактыў з гледачом і, ясная справа, інтэрв'ю з улюбёнымі музыкамі. За адзін клубны вечар на сцэну пад камеры выйдуць тры гурта, а ўсё, што будзе адбывацца гэтым разам, стане зместам чарговых эфіраў Бульбокса.

Цудоўнае ператварэнне адбудзецца 13 студзеня 2013 года ў клубе «ДудаКінг». Таму што!..

Стары Новы Год - гэта выдатная падстава стаць новымі, успомніць мінулае і акунуцца ва ўлюбёнае.

У новым Бульбокс-лайв, асноўная тэма якога блюз-рок, Вас будуць радаваць:

 
БУЛЬВАРЪ (блюз-рок) - яны граюць музыку, якая пакідае шмат прасторы для словаў. Тут змест важней за форму, але і форма - ого-го!

RU.ST (блюз-рок, панк-блюз)  - гэты гурт сваім бурным рок-н-ролам дапаможа зняць усе перашкоды ў зносінах з другім полам. Калі вы ўражаныя і ведаеце іншых уражаных – прыходзьце!

ВСЁ CRAZY (Панк, блюз, регей, ска, джаз, метал, брыт, этна) - ды якая розніца - яны граюць гэта Ўсё! І Адразу! І будзе страшна весела!

Пачатак а 19:00 па адрасе вул.Берсана, 14
Уваходны квіток - 70тыс. руб.
Инфалінія +375 29 103 1000 (клуб)

Продаж квіткоў у дзень канцэрту. Каса клуба працуе з 18.00.
Папярэдне квіткі можна забраніраваць па тэлефонах:

+375 33 341 22 10;  +375 17 294 22 22

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно