24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

15 снежня  2012 года ў 18.30 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца ўрачысты вечар, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння народных Песняроў - Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова; старшыні грамадскага аб’яднання Саюз пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца; кіраўніцтва Аршанскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Стаўбцоўскага раёнаў.

У праграму канцэрта ўключаны выступленні тэатра заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Пятра Ялфімава і Ганны Благавай, саліста Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга Дзмітрыя Качароўскага, Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», Дзяржаўнага камернага хора Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча, Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», беларускіх пісьменнікаў, акцёраў драматычных тэатраў і інш.

Урачысты вечар стане заключным мерапрыемствам у насычаным на юбілейныя падзеі годзе. Згодна з Планам мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі, на працягу года па ўсёй краіне, а таксама па-за яе межамі прайшлі маштабныя грамадска-культурныя акцыі, выстаўкі, культурна-адукацыйныя праекты, навуковыя канферэнцыі, літаратурныя конкурсы, прысвечаныя народным паэтам.

Сярод найбольш буйных урачыстых мерапрыемстваў неабходна адзначыць грамадска-культурная акцыі: «Чытаем Купалу разам», «Мы чытаем Коласа», урачыстыя цырымоніі ўскладання кветак ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да помніка Янку Купале ў парку яго імя і да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў г.Мінску; рэспубліканскія святы – Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…» і Рэспубліканскае свята паэзіі «О, Беларусь, ты сэрца і душа», якія  прайшлі на высокім узроўні з удзелам вядомых беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва, вядучых прафесійных і аўтарскіх калектываў рэспублікі ў Маладзечанскім і Стаўбцоўскім раёнах.

Міжнародныя выставачныя праекты з поспехам рэалізаваны ў Арменіі, Балгарыі, Бельгіі, Славакіі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне.

Шырокае асвятленне 130-годдзя з дня нараджэння пісьменнікаў-юбіляраў ажыццяўлялі вядучыя рэспубліканскія сродкі масавай інфармацыі. Спецыяльныя відэасюжэты па тэматыцы былі размешчаны ў інфармацыйна-аналітычных перадачах тэлеканалаў «Беларусь-1»,«Беларусь-2», АНТ, СТВ. Радыёперадачы, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам, прагучалі ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, радыёстанцыі «Сталіца» і інш.

Цыкл матэрыялаў, прысвечаных Я.Купалу і Я.Коласу апублікаваны на старонках вядучых друкаваных сродкаў масавай інфармацыі: «Советская Белоруссия»; «Рэспубліка»,  «Звязда», «Народная газета», «Белорусская нива» і інш.

Міністэрствам культуры пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА падрыхтаваны і выдадзены каталог «Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Каталог».

Дзяржаўным выдавецтвам «Мастацкая літаратура» выдадзены факсімільныя выданні «Шляхам жыцця» Я.Купалы і «Сымон-музыка» Я.Коласа, а таксама выданні, прысвечаныя песнярам, у серыях «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» і «Школьная бібліятэка». Фотаальбом да юбілеяў піьменнікаў на беларускай і англійскай мовах убачыў свет у выдавецтве «Беларусь».

У межах работ па добраўпарадкаванню тэрыторый гісторыка-культурных аб’ектаў, звязаных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, праведзены бягучы рамонт і добраўпарадкаванне філіялаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы – «Акопы» і «Ляўкі», здзейснены бягучы рамонт будынку музея ў г. Мінску. Урачыста адкрыта першая чарга новай экспазіцыі музея, якая дазваляе на якасна новым узроўні паказаць жыццё і творчасць паэта ў нацыянальным, еўрапейскім і сусветным кантэксце.

З мэтай добраўпарадкавання тэрыторый гісторыка-культурных аб’ектаў, звязаных з жыццём і творчасцю Якуба Коласа, зроблены капітальны рамонт і рэстаўрацыя фасадаў будынка Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў г.Мінску і праведзены работы па рэканструкцыі мемарыяльнай сядзібы паэта. Праведзены таксама рамонтныя работы на мемарыяльных аб’ектах філіяла музея ў Акінчыцах, Альбуці, Смольні, Ластку (Стаўбцоўскі раён).

У Ізраілі па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы нададзена плошчы ў г.Ашдод, дзе пражывае звыш 200 тыс. нашых суайчыннікаў.

Увогуле, дзякуючы фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы дзяржавы, святкаванне ў краіне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа адбылося на высокім арганізацыйна-творчым узроўні.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно