24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт фартэпіянных дуэтаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У праграме:

І аддзяленне

Ф. Шапэн. Ронда для двух ф-на сач.73,
C. Рахманінаў. “Руская рапсодыя”,
В. Лютаслаўскі. Варыяцыі на тэму Паганіні для двух ф-на,
А. Безенсон. «Concertango»  для двух ф-на

ІІ аддзяленне

М. Равэль. “Ma mere L'Oye» для чатырох рук,
Б. Брыттэн. “Mazurka elegiaca” сач.23  для двух ф-на,
С. Пракоф’еў.  Сюіта з балета “Рамэа і Джульета” для двух ф-на,
Г. Гарэцкі. Такката сач.2 для двух ф-на

“Lutosławski Piano Duo” - адзін з вядучых фартэпіянных дуэтаў маладога пакалення ў свеце. Гэты ўнікальны на польскай музычнай сцэне дуэт спецыялізуецца выключна ў адной галіне – ігры на два фартэпіяны і на чатыры рукі. Свой агульны музычны шлях Эмілія Сітаж (Emilia Sitarz) і Бартломей Вонсік (Bartłomiej Wąsik) пачалі ў 1999 годзе пад кіраўніцтвам вядомых фартэпіянных дуэтаў - Брахі Ідэн і Аляксандра Таміра (Ізраіль), а таксама Ганса-Петэра і Фолькера Штэнзля (Германія). Музыканты з'яўляюцца выпускнікамі Акадэміі Музыкі імя Ф. Шапэна ў Варшаве (дыплом камернай музыкі ў класе праф. Крыстыны Баруцінскай і праф. Ежы Мархвінскага), а таксама аспірантуры у Hochschule fur Musik und Theater у Растоку (Германія).
   
Музыканты атрымалі шматлікія ўзнагароды на міжнародных конкурсах у Грэцыі, Польшчы, Італіі, Чэхіі і Літве, з’яўляюцца шматразовымі стыпендыятамі  Міністэрства Культуры РП, Фонду Культуры, асацыяцыі "Маладая Польшча", лаўрэатамі фанаграфічных узнагарод - "Фрэдэрык" і "Фальклорная фанаграма года" і інш. Дуэт гастраляваў у большасці краін Еўропы, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, на Блізкім Усходзе і ў Японіі, выступаючы ў такіх залах, як Carnegie Hall, Chicago Symphony Center, Izumi Hall (Японія) і інш.
 
Фартэпіянны дуэт “Con Anima”  у складзе маладых таленавітых беларускіх выканаўцаў, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Юліі Архангельскай і Аляксандра Палякова быў створаны ў 2008 годзе з ініцыятывы заслужаннага артыста РБ, прафесара Ю.М.  Гільдзюка. Музыканты прымалі ўдзел у міжнародных фестывалях і майстар-класах (Фінляндыя, Польшча, Беларусь). Рэпертуар дуэта складаецца з твораў заходне-еўрапейскіх аўтараў і беларускіх сучасных кампазітараў. Фартэпіянны дуэт “Con Anima” прымае актыўны ўдзел у канцэртным жыцці Беларусі. Канцэртныя запісы дуэта знаходзяцца ў архівах Белтэлерадыёкампаніі.

Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача
Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў); 331 36 91;
331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00) www.philharmonic.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно