24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт, прысвечаны Дню Рэфармацыі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

30 кастрычніка ў Маладзёжным тэатры эстрады адбудзецца канцэрт, прысвечаны Дню Рэфармацыі. Гэта будзе гiстарычная шоу-вандроука, праз якую гледачы даведаюцца як Рэфармацыя ўплывала на людзей, народы i краіны ў розныя стагоддзі.

Кожны з нас, хто хоць калі-небудзь вандраваў па свеце, назіраў тое, як мінулае, цесна  пераплеценае з сучаснасцю, фармуе светапогляд і менталітэт народаў розных  краін і рэгіёнаў.
Народы, якія памятаюць свае карані і ганарацца імі, маюць цудоўны дар, які перадаюць у спадчыну сваім нашчадкам. Часы  росквіту і  імклівага развіцця з’яўляюцца асаблівым сімвалам нацыі, яго гонарам, яго пячаткай.

Рэфармацыя –  гэта не толькі гістарычны перыяд, які вымяраецца часовымі рамкамі. Рэфармацыя – гэта, ў першую чаргу, стан душы народа, жаданне пераменаў, жаданне ўзнаўлення страчаных каштоўнасцей,  страчанага росквіту.

У Беларусі  святкаванне Дня Рэфармацыі пачалося нядаўна, але ўжо займела свае традыцыі праз мюзікл “Залаты век”(2003), “Баль у Радзівіла” (2011), а таксама шэраг канцэртаў, з удзелам гуртоў старажытнай музыкі.

У 2012 годзе арганізатары штогадовых канцэртаў, прысвечаных Дню Рэфармацыі, запрашаюць Вас прыняць удзел у шоу-вандроўцы па стагоддзях. Вы зможаце паглядзець, як Рэфармацыя ўплывала на людзей, народы, краіны ў розныя часы. Нас чакаюць сустрэчы з вялікімі мужамі Германіі, Вялікабрытаніі, Вялікага княства Літоўскага  і Беларусі.

Нашу вандроўку будуць суправаджаць музычная група “Эдэм”, гурт старажытнага танца “Залаты двор”, а таксама квартэт драўляных духавых інструментаў “Riviera”.
Будзе гучаць музыка Ёгана Себасцьяна Баха, Міхала Клеафаса Агінскага. Мы зможам бліжэй пазнаёміцца з працай вядомых асветнікаў Еўропы. Нас чакае цудоўны час у падарожжы!


Ласкава запрашаем!
Пачатак: 19:00
Кошт квіткоў 30.000, 35.000 р.
Дадатковая інфармацыя: (029) 125-7735, (029) 773-4089, missioncjc@mail.ru 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно