24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Юбілейнае шоу гурта «Палац» - 20 год

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Гурт “ПАЛАЦ” запрашае аматараў жывой беларускай музыкі далучыцца да ўсіх тых, хто хоча прыслухацца да сваіх пачуццяў, зразумець разнастайныя ідэі музыкі, магчыма, атрымаць адказ на пытанне: які ён – «Палац тваёй мары» сёння?

Музыкі прапануюць разнастайныя творы з розных перыядаў творчасці гурта. Прагучаць улюбёныя хіты з новай праграмы.  Гурт прадставіць  традыцыйныя беларускія песні і аўтарскія працы, што створаны паводле фальклорных легенд, абрадаў, паданняў.

У складзе гурта – прафесійныя музыкі, якія маюць вопыт працы у розных музычных стылях.
Лідар  – уладальнік унікальнага вакалу, кампазітар, паэт, культуролаг Алег Хаменка.

Дзмітрый Карабач – вакал, акардэон, колавая ліра.
Юрый Белякоў – вакал, труба, жалейка, дудка, перкусія
Андрэй Рэй Хвісевіч – вакал, клавішныя, дуда, перкусія
Сяргей Трухановіч – гітара
Дзмітрый Жыгараў – бас-гітара
Андрэй Цераховіч – ударныя
Усевалад Гроднікаў - гукарэжысёр

Гурт “Палац” прадстаўляў Беларусь на шматлікіх музычных фестывалях боль як 20 краін свету.
Да дваццацігоддзя гурта музыкі рыхтуюць да выдання музычна-фальклорны праект «Салдат-доктар» і новы альбом «Кола грукатала».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно