24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт Е.Подгайца «Нью-Йоркская месса»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Беларуская дзяржаўная філармонія
Вялікая канцэртная зала
11 верасня 2012 года

Дзяржаўны КАМЕРНЫ АРКЕСТР Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген БУШКОЎ
Дзяржаўны КАМЕРНЫ ХОР Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор  – Наталля МІХАЙЛАВА
Я.Падгайц – “Нью-Ёркская меса” (памяці ахвяраў тэрарызму), 2001,
першае выкананне ў Беларусі
Э.Грыг – “Дзьве паўночныя мелодыі”, ор.63
М.Брух – Квінтэт ля мінор, ор. posth., першае выкананне ў Беларусі


УВЕРЦЮРА   юбілейнага  СЕЗОНА
Праграма першага канцэрта новага 45-га сезона Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь складзена суцэльна з твораў, якія  дагэтуль не гучалі ў Беларусі.

Актуальнасць падзеі, якой пазначаны трагічны дзень 11 верасня, засведчыць выкананне “Нью-Ёркскай месы” маскоўскага кампазітара Яфрэма Падгайца сумесна з Дзяржаўным камерным хорам Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік Наталля Міхайлава).

Кранальная экспрэсія, глыбіня і мужная годнасць —  у музыцы “Дзвюх паўночных мелодый“ для струнных Эдварда Грыга  — найвыразнейшым гімне нарвежскай зямлі — узнёслым і ўрачыстым, поўным пякучага болю, пяшчоты і мудрай стрыманасці.

Лірычны цэнтр праграмы — Квінтэт для струнных ля мінор Макса Бруха — рэдкая з’ява на сцэнах свету. Твор лічыўся згубленым. Але, напэўна, нябёсы пажадалі, каб такая музыка існавала і выконвалася. Цяпер яна выклікае падвойную ўвагу да музыкі нямецкага кампазітара М.Бруха. Знікненне прыгажосці заўсёды пагражае чалавецтву страчанасцю, а гэтаму свету яшчэ неабходныя і тонкія энергіі, і замілаванне, і хараство.

Пачатак – 19.00
Білеты прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача
Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў); 331 36 91 (рэжысёры);
331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00)
Заказ білетаў у інтэрнэце www.philharmonic.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно