У Мінск завітаюць еўрабарды: паслухаць, патанчыць і пакурыць можна ў Кальяннай № 1 (вул. К. Маркса 33) а 8-ай увечары. Для вас граюць:
Andrea Rottin (acoustic, indie-pop, Чэхія)
«…гэта калі б Сід Баррэт граў Анплагд ў Нью-Ёрке з Нірванай, перыядычна адрубаўся ад сеткі і з хаатычнай перыядычнасцю націскаў на педаль дысторшана»;
Gipsy Rufina (experimental, folk, Італія)
Сольны праект Эміліана Лібераллі, незалежнага італьянскага фолк-спевака і кампазітара. Насычаная атмасфера, якую ён стварае з дапамогай голаса і гітары – цёплая, глыбокая, поўная самаіроніі з італьянскай разынкай;
а таксама:
Дзіма Ску і Ніхто не Вудзі Ален (Баранавічы, РБ)
«Скамарох-мадэрн», «Скіффл-бэнд па-беларускі», «Саўндтрэк к пластылінаваму савецкаму мультыку», «лоў-фай героі».
Даведка: +375297229968, +375336359772
Кальянная №1 (вул. К. Маркса 33)
Уваход вольны.