24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Вечеринки

Нядзеля. Корпус. 3 гады

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Аж 3 гады? Усяго толькі 3 гады? Не можа быць!

Старэйшыны канструктыўнай секты #cultHEROES самі не вераць, але факт застаецца фактам.

3 гады таму культ. цэнтр «КОРПУС» адправіўся ў культурна-асветніцкую адысею па хаосу беларускага культурнага космасу. Каб канчаткова не згубіцца ў часе і прасторы, каманда #cultHEROES прыняла рашэнне рабіць яркія і глыбокія засечкі на лініі часу — штогод адзначаць дзень заснавання К.

3 гады ў дарозе — гэта многа ці мала? Мы запрашаем да нас на культ.воблака ўсіх, каго засмактала псіхадэлічная варонка Корпуса і тых, хто пасля кантакту з #cultHEROES ужо ніколі не будзе такім, як раней. Успомніць усё і ўсіх, не забыць нікога і нічога, разбавіць шэрую ня-зіму 2020-га музыкай, абдымкамі, разнастайнымі напоямі і ўсведамленнем сумесна пройдзенага шляху — дастаткова падстаў, каб сабрацца разам.

Так супала, што наша свята прыме добрая, утульная НЯДЗЕЛЯ. Пад адпаведным слоганам — «3 гады».

DJs:
Papa Bo Selektah
Eye-Q

Падзея ў Facebook.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    Свободный

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно