24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Вечеринки

Local Heroes #13 w/ Stwone

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У бліжэйшую пятніцу на наступнай Local Heroes, якую мы ладзім разам з Post Bar і Bierbank, выступіць грандмайстар паўночнага соўла, фанка і бугі, знаны калекцыянер сямідзюймовак Anton Stwone. Сустракаем!

DJs:
STWONE
STEREOBEAVER
KORNEJ

6 сакавіка, 19:00
Post Bar (вул. Ракаўская, 20, Менск)
Уваход вольны

Антон актыўна прасоўвае культуру соўла ў Менску, стваральнік кам'юніці LDGrooves, якое, дарэчы, нядаўна (у тым ліку на хвалях Radio Plato) запусціла музычны падкаст Legendary Grooves . Таксама Антон – адзін з арганізатараў Minsk Soul Weekender – беларускай філіі вялікай міжнароднай традыцыі соўлавых паці. На пятнічным вечары, як і на ўсіх выступах Антона, будзе цёпла, душэўна, а часам і даволі спякотна. Залятай у госці! Традыцыйны супорт – Stereobeaver і KorneJ.

Што такое Local Heroes?

Local Heroes — пра культуру прэпаці. З аднаго боку, не ўсім падабаецца тусавацца глыбокай ноччу, а таньчыць пад дыджэй-сэты хочацца. З другога — некаторым проста неабходна расчахліць выходныя параней. Таму нашыя тусоўкі пачынаюцца рана.

Local Heroes — пра культуру эдзітаў і альтэрнаціў-дэнс гучанне. Нас цікавіць тая дэмакратычная кропка, дзе грув крыжуецца з нью-вэйвам і электронікай.

Local Heroes — пра мясцовую культуру. Нас цікавяць героі, якія існуюць побач і робяць не менш крутыя рэчы, чым героі наводдаль.

Увесь дзвіж падтрымлівае лакальны бровар Bierbank, гатункі якога ты можаш пакаштаваць у Post Bar. Калі ты не маеш магчымасці прыйсці, уключай Radio Plato — уся туса будзе транслявацца там.

Падзея ў FB: facebook.com
Падзея ў VK: vk.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Вход:

    Свободный

  • Возрастное ограничение: 18+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно