- Возрастное ограничение: 18+
ВЕЧАРЫНА UNISEX GENTLE!
Нарэшце ў нас атрымалася сабраць тусоўку, якая сумяшчае ў сабе live выступы маладых электронных музыкаў і пару dj-сэтаў ад мастачкі з Нью-Ёрка Анастасіі Колас і ад Unisex Base.
live:
life on marx - музычны стыль праекта вар'юецца ад кранальнай indietronica да бруднаватай techno-pop, урбаністычныя матывы тут змешваюцца з настальгіяй і самотай, аўтар-мультыінструменталіст характарызуе свой апошні альбом Hypnos як "вельмі мінскі альбом", бо Мінск быў адзіным запрошаным госцем пры запісу песень.
Awlnight - стварае ўсё з дапамогай двух сэмплераў, чатырох сінтэзатараў, дзвюх касетных дэкаў, пары вяртушак і рытм-машыны, у выніку атрымліваецца сучасны мікс стыляў beats/electronic, які дадае крыху сонечнага Сан-Францыска нашаму дажджліваму Мінску.
SP Kava - прадстаўнік новай хвалі беларускамоўнага рэпу, замест рэвалюцыйных заклікаў і юнацкага максімалізму выкарыстоўвае ўласнае, пяшчотнае і шчырае, паўстае супраць безаблічнага капіявання рэп-канонаў і прапанавае свой варыянт развіцця падзеяў.
dj-set:
Anastasia Kolas - кажа пра сябе так: "Я не dj і нічога не разумею ў гэтым, але хачу падзяліцца сваімі любімымі трэкамі, назвы якіх я нават не помню. Непрафесійнасць ва ўсім!"
Unisex Base - назбіралі новых трэкаў і моцна хочуць танцаваць!
Як заўжды на вечарыне будуць адсутнічаць сэксізм, шавінізм, расізм і іншых формы дыскрымінацыі.