24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Вечеринки

Preparty ад DUB ROVAH

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Музыка рэгі ў большасці людзей асацыюецца з чарнаскурымі дрэдастымі музыкамі, якія ліха ўпраўляюцца з інструмэнтамі і спяваюць пра пазітыўныя рэчы. Гэта ўжо пэўны стэрыятып. У звычайнага ямайца не было грошаў, каб пайсці на канцэрт, а вось квіток на дыскатэку заўжды каштаваў танна, ды яшчэ і на пару бутэлечак піва хапала.

Культура гукасістэм нараджалася адначасова з музыкай рэгі і стала неад'емнай яе часткай. Што гэта? Цяжка патлумачыць. Хутчэй за ўсё гэта іншы спосаб падачы і ўспрыманьня рэгі-музыкі, так, як задумвалі яе аўтары: з тлустым басам і смачнымі вярхамі... Карацей, гэта той самы выпадак,калі лепш адзін раз пабачыць/пачуць. Зрабіць гэта можна 20 лютага ў Loft Cafе на preparty ад DUB ROVAH.

Гукасістэма DUB ROVAH (на ямайскім патуа Dub Rovah Soundsystem) - першая сапраўдная беларуская гукасістэма. Днём яе заснавання можна лічыць 29-га чэрвеня 2013 года,калі адбылася першая вечарына на ўласным гуке і поўным складам. Але сама гісторыя нараджэньня DUB ROVAH пачалася трохі раней. Зараз DUB ROVAH гэта 3,5 кілаваты кастамнага рупарнага гуку, выступы ў розных гарадах Расіі, Украіны і Беларусі, арганізацыя канцэртаў маладых гукасістэмных выканаўцаў і зорак сусветнай рэгі-сцэны, свой сайт і шмат чаго іншага. А яшчэ DUB ROVAH - гэта невялікая, але дружная купка памагатых,фанаў і аднадумцаў, якую мы лічым сваёй сям'ёй. Няма добрай сістэмы,акрамя гукасістэмы!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Вход:

    Свободный

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно