24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Цирк

Вясёлая лесвічка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
ЗАПРАШАЕ

24 красавіка а 12-ай гадзіне
фестываль дзіцячых тэатраў

Вясёлая лесвічка


У гэтым годзе ўпершыню на базе музея праводзіцца фестываль дзіцячых самадзейных тэатральных калектываў пад назвай “Вясёлая лесвічка”. У фестывалі будуць удзельнічаць выхаванцы тэатральных гурткоў сталічных школ і гімназій.

Тэатральныя калектывы па чарзе прадставяць свае спектаклі працягласцю не больш, чым 25 хвілін. Тэматыка фестываля неабмежаваная, але найбольш вітаюцца вясёлыя, жыццясцвяржальныя п’есы з пазітыўным гучаннем.

На фестываль будуць запрошаны вядомыя беларускія артысты, якія падзеляцца з маладымі тэатраламі сваім вопытам працы на прафесіянальнай сцэне. Кожны тэатральны калектыў атрымае салодкі прыз і пасведчанне ўдзельніка фестываля.

Спадзяёмся, што “Вясёлая лесвічка” стане добрай прыступкай маленькім артыстам для ўзыходжання на вялікую сцэну.

Чакаем Вас па адрасе:
Мінск, Музычны зав., 5.
тэл. для даведак: 220 26 67.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно