24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Кветачка-вясёлка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Казка на 2 дзеі для дзяцей ад 6 год

В. Катаеў 

У невялікім горадзе, у самым звычайным двары жыла звычайная дзяўчынка Жэня. І вось аднойчы ў яе з’явілася магчымасць ажыццявіць свае самыя запаведныя жаданні. Пазналі казку? Твор Валянціна Катаева «Кветачка-вясёлка» добра знаёмы сучаснай дзятве. Нават нягледзячы на тое, што гэта — казка дзяцінства іхніх бацькоў. Гісторыя дзяўчынкі Жэні не згубілася сярод сучасных навамодных герояў. І не толькі дзякуючы прыгожым мультыплікацыйным версіям твора. Але найперш з-за вялікай жыццёвай мудрасці казкі. 

Гісторыя пра Жэню ў тэатры «Лялька» — гэта вясёлая гульня ў двары. У такім двары, дзе няма бруду і непарадку, хуліганства і нявыхаванасці. Але затое ёсць мноства песень, прыгожыя танцы, цікавыя забавы. І няхай сабе знешне персанажы спектакля адрозніваюцца ад сучасных дзяцей: наўрад ці сённяшняя дзятва, апрануўшы шапку з зорачка будзе ў захапленні гуляць у Папанінцаў, або ледзь не да слёз спрачацца, што мець лепш — калясачку ці сумку. Спачуваюць і вучацца дабрыні яны ва ўсе часы аднолькава. І сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі, канечне ж, таксама фантазіруюць і разважаюць, перажываюць за герояў разам з артыстамі. І гэтыя фантазіі, безумоўна, нараджаюць думкі і высновы, дзякуючы якім маленькія фантазёры ператвараюцца з сапраўдных асоб.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Длительность: 80 хвілін
  • Стоимость билетов:

    40 000 руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 212 66 90 77

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно