3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

Ягадны хутар

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Моноспектакль

16 сакавіка 2011 года Малая канцэртная зала імя Рыгора Раманавіча Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі (г. Мінск, праспект Незалежнасці, 50) зноў расчыніць свае дзверы для аматараў высокай Паэзіі.

Тут адбудзецца монаспектакль "Ягадны хутар" – паводле твораў таленавітай беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

Аўтар сцэнарыя і выканаўца – лаўрэат Нацыянальнага і Ўсесаюзнанга конкурсаў, Майстар мастацкага чытання артыстка Зінаіда Феакцістава-Каладзяжная.

Рэжысёр-пастаноўшчык – вядомы ў Рэспубліцы і за яе межамі рэжысёр, педагог Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Вітаўтас Грыгалюнас.

Прэм’ера спектакля "Ягадны хутар" з вялікім поспехам адбылася 14 сакавіка 2010 года ў рамках абанемента літаратурна-музычных праграм № 8 салісткі Белдзяржфілармоніі Зінаіды Феакціставай-Каладзяжнай.

"Гэта мая любімая творчая праца, яна мне вельмі блізкая... гэтая тэма. Я сама, як і Яўгенія Янішчыц, расла ў вёсцы пад матуліны песні і птушыны спеў. Таму і мне ўсё гэта да болю знаёмае і зразумелае, – кажа артыстка.– Дзве музычныя імправізацыі на вершы Яўгеніі Янішчыц у мяне нарадзіліся неяк так проста: гэта "Ў калыханку сыну" і "Спеўная ваколіца".
Яўгенія Янішчыц вельмі добра спявала палескія песні.

Пяшчотныя, светлыя лісты ад мамы, іранічныя лісты ад дзядзькі Арцёма, выразныя партрэты сялян, сваякоў, суседзяў, сяброў, вершы пра роднае Палессе, пра шчырасць, дасціпныя жарты, прыпеўкі, гумар – усё гэта складае змест монаспектакля.

"...Па гладкай шашы, па сцяжыне
Дарога вяртае дамоў..."

"...Запознена я прыляцела,
На суткі спазніўся цягнік..."


Мы вінаватыя перад роднай старонкай, перад роднай зямлёй, перад бацькамі. Нам трэба часцей вяртацца туды, дзе мы ўзышлі, дзе ўзраслі...".

У спектаклі прыме ўдзел выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, таленавіты артыст, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат Нацыянальных конкурсаў Сяргей Клачкоў. У яго выкананні прагучаць музычныя імправізацыі на тэмы беларускіх народных песень (акарына, дудкі).

Чакаем Вас 16 сакавіка 2011 года у 19 гадзін у Малой зале БДзФ.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «Ягадны хутар» в Минске. Место проведения спектакля - «Малый зал имени Г.Ширмы» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.