- Длительность: 120 хв.
Людзі якія страцілі надзею на лепшае, дазволілі сябе патануць у багне гарадзкога дна – ператвараюцца ў бязмэтныя цені, якія вельмі лёгка трапляюць у палон вар’яцтва, альбо пад колы выпадковага экіпажа, ці самі каго-небудзь забіваюць…
Слабенькая, кволая прастытутка Сонечка адзіная, хто стараецца жыць у гэтым пекле паводле запаветаў хрысціянскай любові. Яна сустракае нейкага дзіўнага студэнта, чые амбіцыі Напалеона і хворае сумленне, робяць яго надзвычай няшчасным чалавекам. Яна вырашае яму дапамагчы, падтрымаць, нават застацца з ім… І гэта негледзячы на тое, што магчыма як раз ён і забіў бедную Лізавету ды бабульку-працэнтніцу…