24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Палачанка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З гісторыі, якую можна асягнуць досведам і розумам, драматург Аляксей Дудараў узяў для сваёй п’есы нешматлікія сюжэты ды імёны. Найперш – імёны Уладзіміра, князя Наўгародскага, Рагнеды, князёўны Полацкай ды Рагвалода, яе ўладарнага бацькі. Іхнія дачыненні вызначылі цэлую гістарычную эпоху і своеасабліва адбіліся ў люстэрку нашага спектакля. Перадусім – надзвычайным каханнем, якое апанавала нашых маладых герояў. Такое каханне і ў жыцці, і ў літаратуры часта суправаджае шараговае падступства (каварства) і здрада, а падступнікам ды здраднікам часцяком выпадае зайздросная роля ўлюбёнцаў лёсу. Толькі лёс надта пераменлівы…

З лёгкай рукі драматурга Уладзімір, вырашаючы ў спектаклі лёс палачанкі, Полацка ды нашай радзімы, таксама падначаліўся свайму лёсу – летапіснаму. Горад, у якім валадарыў Рагвалод, каханне горкай славай агарнула…

Але не варта забывацца, што наш спектакль – усяго толькі фантазія на гістарычную тэму. Праўда, гэтая гісторыя – наша з вамі спадчына, якую хацелася б і ведаць, і разумець.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Длительность: 140 хвілін
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно