3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

Мешчанін у шляхецтве

Мероприятие в этом городе уже прошло

Длительность 1 гадзіна 50 хвілін
Жанр Комедия

Камедыя  на дзве дзеі  

Ж.-Б. Мальер

… У лютым 1669 года да Людовіка XIV прыбывае пасол ад турэцкага султана (тагачасныя гісторыкі сумленна збераглі для нас і ягонае імя, і апісанне ягонага выгляду і паводзінаў). Пасол ганарысты і вельмі казырыцца сваім станам і сваім султанам, але ў Версалі пляткараць, што султан гэтаму паслу ледзь даверыў даглядаць сад у Сералі.

Кароль Францыі, убраны пышна, годна і бліскуча, гэтаксама прымае і турэцкага пасла: пышна, годна, з усімі цырымоніямі. Натуральна, цікаўныя прыдворныя толькі што не бягуць ўслед за туркам, каб даведацца пра ягоныя ўражанні. Турак уражанняў не хавае і абвяшчае цікавым, што нават конская папона ягонага султана ззяе ярчэй і выглядае пышней. Французскае абурэнне апісваць не выпадае: межаў яму няма. Кароль выклікае прыдворнага камедыёграфа Мальера і прыдворнага кампазітара Люлі. Турак асуджаны: з яго мусяць кпіць і смяяцца самым натуральным і нявытанчаным чынам. У хуткім часе на свет Божы з’яўляецца камедыя “Мешчанін у шляхецтве”, – прынамсі так апісваюць гісторыкі тэатра гэтую з’яву.

У п’есе Мальера выпісаны цэлы маскарад – трэба разумець, за следам пасла пацягнулася ўсё пасольства і ўсе тагачасныя палітычныя звады. Але на пачатку нашага тысячагоддзя аддамо належнае Мальеру: ён крочыў куды далей за свайго караля. Ён, відаць, быў вельмі шчаслівы, калі забаўляўся сам і забаўляў іншых. Здаецца, гумар і смех Мальера не азмрочвае нішто: пра “Мешчаніна ў шляхецтве” і сёння мяркуюць як пра ўзор чысціні камедыйнага жанру.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «Мешчанін у шляхецтве» в Минске. Место проведения спектакля - «Дом литераторов» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.