24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Тэатраманія

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Пітэр Шэфер

Здараецца, што свет, у якім усе мы жывем, неўпрыкмет становіцца шэрым, невыразным, нецікавым. Нас захлынаюць спрадвечныя клопаты, адольваюць шараговыя справы. Дзень цягнецца тады за два, і ўсё, здаецца, мінае ў калаўроце турботаў: штораз мы ходзім на адну і тую ж працу, з’ядаем тыя ж самыя вячэры, глядзім аднолькавыя тэлеперадачы … І вось раптам, абсалютна нечакана, у жыцці з’яўляецца нехта, хто цягне цябе ў свет іншы, свет нечуваны і неверагодны, свет сваіх фантазій – можа быць, фантазій шалёных, але прывабных, загадкавых, чароўных. Свет летуценняў – і свет рэчаіснасці, мара – і будзённасць… Як спалучыць гэтыя супрацьлеглыя з’явы, як аб’яднаць іх у адной душы? І што атрымаецца, калі глеба пад нагамі аднойчы стане тэатральнай сцэнай?

У новым спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы занятыя: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік, Георгій Маляўскі, Уладзімір Рагаўцоў, а таксама артысты Алена Сідарава і Вольга Няфёдава, Ірына Рымарава.

Сцэнаграфія і касцюмы Вольгі Мацкевіч.

- Рэжысёр: Кацярына Агароднікава
- Прэм’ера: 21 чэрвеня 2010 г.
- Працяг: 2 гадзіны

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно