Без всякого пафоса могу сказать, что это лучший спектакль, который я видела в жизне!!!
"Усе мы родам з дзяцінства!" - так трапна словамі песні вызначана філасофія нашага жыцця.
А што, калі дзяцінства прайшло ў самыя складаныя гады Вялікай Айчыннай вайны?..
Класная дама прапануе сваім пасталелым вучням напісаць сачыненне на тэму: "Маё дзяцінства..." У кожнага - свой успамін. Але гэта не біяграфіі дзяцей той вайны, а менавіта самыя яскравыя ўспаміны дзяцінства, якія робяць адбітак на ўсё астатняе жыццё. Страшныя, шчымлівыя, наіўныя, не па-дзіцячы разважлівыя...
Усё гэта пачула ад сапраўдных дзяцей вайны і запісала для нашчадкаў выдатная пісьменніца Святлана Алексіевіч - аўтар дакументальнай аповесці "Апошнія сведкі". А коласаўскія артысты і дзіцячы хор Дзяржаўнага абласнога аб'яднання пазашкольнай работы з дзяцьмі і падлеткамі "Дзвіна" паспрабавалі "прапусціць" гэтыя гісторыі праз сябе, сённяшніх жыхароў нашай краіны.
Без всякого пафоса могу сказать, что это лучший спектакль, который я видела в жизне!!!