24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Ветрагоны

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

"Ветрагон - легкадумны, пусты чалавек." ("Тлумачальны слоўнік беларускай мовы", Мінск 1977, т.1)

Легкадумны чалавек можа нарабіць шмат памылак. Часам гэта даруецца. Але не ў нашым выпадку, калі размова ідзе пра шчасце і каханне маладой дзяўчыны Фросі (Юлія Крашэўская, Наталля Саламаха). Бабка (Валянціна Багданава, Раіса Грыбовіч) мае грошы і выбірае для Фросі жаніха па свайму густу. Маці (Ларыса Антосева, Галіна Букаціна) зусім інакш глядзіць на гэтую праблему. Яна даўно пагадзілася з выбарам дачкі. Фрося кахае працавітага каваля Пётру (Максім Каржыцкі). Бабка ж, якая і сама яшчэ марыць пра асабістае шчасце, уцягвае ўнучку ў недарэчную гісторыю са сватаннем за Ігната (Аляксандр Базук, Юрась Цвірка) ці Сцяпана (Юрась Гапееў, Максім Фралоў), такіх самых ветрагонаў, як і бабка. Дарэчы, бабка прыгледзела і для сябе партыю - Грыбоўскага (Пятро Ламан, Уладзімір Сівіцкі), які паквапіўся на яе вялікія грошы.

Гэтую гісторыю дапамогуць разблытаць толькі агенты вышуку, якія, з'явяцца падчас недарэчнага вяселля.

Дзеянне музычнай камедыі Уладзіслава Галубка рэжысёр Уладзімір Савіцкі перанёс у Віцебск: тут і ратуша, і віцебскі трамвайчык, і гараджане, якія не толькі назіраюць за тым, што адбываецца з галоўнымі героямі, а і самі ацэньваюць падзеі. Дарэчы, і вы, дарагія гледачы, можаце паўдзельнічаць у імправізаваным следстве, калі прыйдзеце на спектакль. Прэм'ера мяркуецца ў лютым 2009 года.

Прэм'ера - 18 лютага 2009 года

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно