3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

За двума зайцамi

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Комедия

Камедыя "За двума зайцамі" напісана Старыцкім у 1883 годзе па матывах п'есы І.Нячуй-Лявіцкага "На Кажамяках" (Кажамякі-раён паміж кіеўскім Верхнім горадам і Падолам, заселеным мяшчанамі-рамеснікамі і дробнымі гандлярамі).

П'еса "За двума зайцамі" увайшла ў залаты фонд украінскай камедыяграфіі. Камізм яе-перш за ўсё ў характарах персанажаў Гаралахвостага, Проні, Секліты... Кожная, нават самая маленькая роля, дае магчымасць акцёру стварыць сакавіты характар персанажа, які абавязкова запомніцца гледачу.

А сюжэт камедыі-вельмі просты. Дзеянне адбываецца на Падоле, ў мяшчанскім раёне Кіева. Яўдакія Піліпаўна (Н.Левашова, засл. арт. Беларусі В.Петрачкова) і Пракоп Свірыдавіч Сяркі (Г.Гайдук) непакояцца пра лёс дачкі Проні Пракопаўны (Р.Грыбовіч, А.Куржалава), якая заседзелася ў дзеўках. З'яўленне на Падоле заканадаўцы мод - цырульніка Галахвостага (А.Бародзіч)- дае надзею на здзяйсненне запаветных мараў Проні аб замужжы. Яна робіць усё, каб спадабацца такому зайздроснаму жаніху. А Галахвосты гатовы даць ёй надзею, каб завалодаць добрым пасагам. Сустрэча Галахвостага з прыгажуняй Галяй (Н.Саламаха) настолькі ўзрушыла незадачлівага кавалера, што дзеля каханай ён гатовы адмовіцца нават ад багацця. Але ці шчырыя гэта намеры? Маці Галі Секліта Лымарыха (З.Гурбо, засл. арт. Беларусі Т.Скварцова), якая бачыць у асобе Галахвостага бадзягу і шалапута, не дазволіць абняславіць дачку. Такім чынам Галахвосты апынуўся сярод двух агнёў. Як разблытаць гэтую сітуацыю? Вось тым і сучасная камедыя "За двума зайцамі", што выхад знойдзены самы нечаканы і дасціпны. Які? Пра гэта - на спектаклі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «За двума зайцамi» в Минске. Место проведения спектакля - «Национальный академический драматический театр им. М.Горького» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.