3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

Маугли

Мероприятие в этом городе уже прошло

Год 2008
Длительность 105 мин.
Жанр Сказка

Театр юного зрителя представляет

Індыя здаўна лічылася краінай старажытных легенд, загадкавай культуры і прыцягальнага каларыту. Менавіта гэтая зямля ўзгадавала і сфармавала асобу знакамітага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі – Р. Кіплінга, які пазней уславіць усю яе экзатычную прыгажосць і самабытнасць у шматлікіх літаратурных творах. Прынамсі, Індыя, у якой нарадзіўся Кіплінг, доўгі час была Англійскай калоніяй. XIX стагоддзе – час татальнай экспансіі, так званая Віктарыянская эпоха, якая значна паўплывала не толькі на грамадскую думку, але і на агульнае развіццё культуры Усходу. Урэшце, Захад і Усход, нібы дзве хвалі, зліліся ў адно, ствараючы новыя плыні на сумежжы, здавалася б, зусім розных палюсоў. І маленькі Кіплінг пачуваўся гаспадаром двух сусветаў – свету белых спадароў і асяроддзя індыйскіх служкаў. Усё наўкола – і дом, і невялічкія вулачкі – здаваліся яму адзіным непадзельным цэлым, дзе ён мог смела ўладарыць, не зважаючы на геапалітычныя акалічнасці. Ён лёгка знаходзіў агульную мову з усімі слаямі насельніцтва: з белымі людзьмі (саібамі) –англійскую, з конюхамі (саісамі) і рыначнымі гандлярамі – хіндзі, урду і шматлікія мясцовыя дыялекты. Усе разумелі яго, і ён разумеў усіх. Напэўна, менавіта ўнутраная гнуткасць і прага да спазнання спарадзілі ў ягонай душы выключную здольнасць – глыбока адчуваць рэчаіснасць і значнасць простых рэчаў, – тых, на якія мы часцяком не звяртаем увагі. Усю палітру сваіх назіранняў, партрэты індусаў з розных канцоў краіны і белых жыхароў шматлікіх прафесій тагачаснай Індыі ён ажывіў у сваіх нататках, вершах і апавяданнях. Маўглі – персанаж двух раманаў Р.Кіплінга , – “Кнігі джунгляў”(1884) і “Другой кнігі джунгляў” (1885), у пэўным сэнсе увасабляе сабой гэткае падваенне і сімбіёз культур. Цікава, што імя свайму герою (аўтар пераклаў яго як “люгаш” альбо “жабяня”) прыдумана самім Кіплінгам. Згубленае ў джунглях дзіцяня, выкармленае ваўчынай зграяй, крок па кроку спрабуе стаць “сваім” сярод чужынцаў. Звяры не адразу прымаюць маленькага чалавека ў сваю суполку. На шляху Маўглі паўстае шэраг перашкодаў і чарада злоснікаў, але чуйнае сэрца і адвага дапамагаюць яму знайсці сяброў. Аднак ці магчыма мірнае суіснаванне паміж такімі рознымі істотамі? Асяроддзе, у якім апынуўся Маўглі, – гэта мадэль сусвету са сваімі законамі і ўмоўнасцямі, часам жорсткімі і непрадказальнымі. Напэўна, таму казачныя прыгоды дзікуна так нагадваюць існуючыя рэаліі, дзе сучасны чалавек спрабуе выжыць у джунглях узаемаадносін. Гісторыя Маўглі ўвасобіла найбольш агульныя жыццёвыя катэгорыі: жыццё – смерць, парадак—хаос, сілу – слабасць, супольнасць – адзіноту... Ці лёгка жыць па законах зграі, быць не такім, як усе, пачувацца чужынцам сярод чужых? Бадай, адзінае, што падтрымлівае і дапамагае знайсці адказы на ўсе пытанні, – гэта міласэрнасць і добразычлівасць, здольныя выратаваць не толькі чыюсьці душу, але і ўвесь Свет.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «Маугли» в Минске. Место проведения спектакля - «Клуб имени Дзержинского» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.