24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Patchwork classic

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Інстытут нямецкіх даследаванняў і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў межах працы суполкі bibliotheca germanica classica Літаратурнай кавярні запрашаюць у суботу, 16.05.2009, у 20.00, на тэатральную імпрэзу “Patchwork classic” па правілах Чэнта.

Чэнта (старагрэцк. κέντρων, κέντων) – гэта тэкст, які выключна альбо збольшага складаецца з частак (цытат) іншага тэкста. Пры гэтым цытаваныя пасажы, зразумела, выпадаюць з першапачатковага кантэксту і праз новую камбінацыю атрымліваюць новы сэнс. Праз нечаканае злучэнне цытат з, як правіла, вядомых твораў новаствораны тэкст можа выклікаць парадыйны эфект, але таксама быць цікавым дзеля свайго інтэртэкстуальнага характару.

Класічны твор – прачытаны нанава?

Класічны твор – НАПІСАНЫ нанава!!!

Вечарына для тых, хто не баіцца мець справу з класічнай літаратурай, у каго хапае творчай дзёрзкасці, каб гуляць са словамі геніяў.

Дзве групы прадставяць свае тэксты, напісаныя па тэхніцы чэнта, а публіка абярэ пераможцу.

Аўтар класічнага тэксту, што паслужыў асновай для чэнта, застанецца невядомым аж да канца імпрэзы – як для гледачоў, так і для ўдзельнікаў.

Каб атрымаць бясплатны ўваходны білет, калі ласка, зарэгіструйцеся па тэлефоне: +375 17 272 20 92

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно