3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

Белы камень

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Моноспектакль

28 лістапада 2011г. а 19 гадзіне ў малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі зноў загучыць высокае мастацкае слова. На гэты раз тут будуць панаваць творы паэта, які прайшоў праз усю Вялікую Айчынную вайну, застаўся жывы, напэўна для таго, каб расказаць нашчадкам пра ўсе, што ён бачыў сваімі вачыма.

Творы пра вайну Аляксей Пысін пачаў пісаць праз 10-15 год пасля яе заканчэння. І гэта зразумела. Цяжка было ўспамінаць жахі вайны і яшчэ цяжэй пісаць пра яе. Аляксей Пысін – лаурэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, быў вельмі сціплы і у жыцці, і у творчасці. Васіль Быкаў - у прозе пра вайну, Аляксей Пысін – у паэзіі. Вось такое параўнанне.

Не толькі творы пра вайну прагучаць у монаспектаклі "Белы камень". Тут вершы пра каханне, аб чаканні, творы, прысвечаныя маці, Радзіме.

Аўтар і выканаўца – артыстка Беларускай дзяржаўнай філармоніі  Зінаіда Феактістава, – вядомая глядачу па шматлікіх літаратурных праграмах, якія гучаць у яе выкананні і на радые, і ў залах філармоніі. У кастрычніку 2010г. Зінаіда Феакцістава ўзнагароджана медалем Францыска Скарыны. З вялікім поспехам гучаць яе праграммы: "Ціха памалюся" (аўтар сценарыя і рэжысер – Людміла Катранжы), "Ярына зяленая" (рэжысер - Ларыса Сімаковіч), "Ягадны хутар" (рэжысер – Вітаўтас Грыгалюнас), "Памяці Максіма Багдановіча" (рэжысер – Ніна Осіпава) і інш.

Рэжысер-пастаноўшчык – Вітаўтас Грыгалюнас, загадчык кафедры рэжысуры Акадэміі мастацтваў, вельмі таленавіты тэатральны рэжысер. Ён робіць цікавыя пастаноўкі на розных пляцоўках нашай краіны і за яе межамі.

Усіх, хто любіць і разумее вартасць сапраўднага мастацкага слова, каму цікавы гэты адметны жанр, запрашаем 28 лістапада у 19 гадзін у малую залу Белджяржфілармоніі на монаспектакль "Белы камень" па творчасці выдатнага паэта Аляксея Пысіна.


Билеты продаются в кассах филармонии и уполномоченными по организации зрителя.

Справки по телефонам:
284 44 33, 284 32 02 (отдел реализации билетов)
331 36 91 (режиссёры)
331 16 17, 284 47 09 (кассы с 9.00 до 21.00).

Заказ билетов в интернете www.philharmonic.by.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «Белы камень» в Минске. Место проведения спектакля - «Малый зал имени Г.Ширмы» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.