24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Дарожка мая

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Кажуць Старыя Людзі, што жылі на Нашай Зямлі некалі Багі. Дужымі былі, моцнымі. Сябравалі з Сонейкам, Месячыкам, з Зоркамі размаўлялі. Ведалi чароўныя словы ад вятроў і грымот. Ваду, Агонь Пушчы сваімі Дзецьмі лічылі.
Шмат усаго ведалі, лекавалі словам, нават думкамі.
Жылі добра, замоўныя словы, мелодыі гаючай сілы сваім дзецям пераказвалі, каб i Тыя валодалі Ведамі.
Ніхто не памятае, калі i чаму яны пачалі губляць гэты Дар. 3 цягам Часу амаль усе
Веды загiнулі ў сівых Стагодзях. Многае змянілась з Тых Часоў. Але, ціxa…
Прыслухайцеся уважліва.
Гэта праз Вякі цягнуцца да нас Чароуныя словы i гаючыя гукі ад Прашчураў.
Ёсць Туды дарожі-сцяжыні.
Я ведаю іх. Пойдзем разам…

“Дарожка мая”
– гэта шлях чалавека ад нараджэння да пераходу ў іншы Сусвет. Рыхтавалась гэтая пастаноўка год, а матэрыялы да сцэнарыя збipaлiся амаль дзесяцiгоддзе. У праграме можна будзе пачуць больш за 40 народных песень, фрагменты старадаўніх замоў, якія прагучаць на інтуітыўным разуменні таго, як гэта маглі рабіць нашы далёкія продкі ў
рытуалах. Усё ў суправаджэннi народных інструментаў: акарыны, жалейкi, дуды, ліры. Акрамя гэтага будуць гучаць інструменты з іншых краін свету.

Спектакль складаецца з 12 рытуальных частак: Анёл-Ахоўнік\Залатыя ключы\Розгары\Вадзiца-царыца\Чары\Вогненная рака\Рай \Божы дар\Пані Ўсяго Свету\3ямля-Maці\Йгрышчайка\Продкі

"Сваёй праграмай я хацеў бы звярнуць увагу людзей да cваіх каранёу, да Продкау, бо без ix не было б нас, не было б Будучага. Ведам Прашчураў нашых нізкі паклон".
Іван Кірчук

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Длительность: 60 минут без антракта
  • Стоимость билетов:

    10,00 руб.

  • Точки продаж:

    В кассе театра: 14.00 - 20.00, понедельник – выходной.
    +375 16 20 76 62+375 16 20 76 57   

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно