24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Вот такая жизнь

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Тэатр «Бюро Падарожжаў» (Познань)

Спектакль «Вот такая жизнь» («Vot Takaya Zhizn»)


Кожны чалавек мае розны вобраз нашых суседзяў. Уражанні складаюцца з успамінаў, кніг, досведу, прысутнасці. Нашыя падарожжы на ўсход, сустрэчы з людзьмі, сяброўства і назіранні сталі найважнейшай крыніцай натхнення. Любы, хто быў у Расіі, ведае, што немагчыма застацца абыякавым да яе.

Павал Шкотак, рэжысёр спектакля:
«Імпульсам для стварэння спектакля сталі “Гісторыі Радзімы” Дзмітрыя Глухоўскага і размова з самім пісьменнікам у адным з маскоўскіх рэстаранаў. Яго гісторыі не ўвайшлі ў фінальную версію спектакля, але яго дух суправаджаў нас падчас працы».

Рэжысёр: Павал Шкотак
У ролях: Марта Стшалка, Барташ Бароўскі, Лукаш Кавальскі, Томаш Вжалік.
Тэхнік: Лукаш Ята

З водгукаў у прэсе:
Świat Kultury Poznań — 2015
Акторскае існаванне ў спектаклі «Вось такое жыццё» адсылае да мастацтва мімаў. Закрытасць прысутнасці акцёраў прымушае гледачоў адчуваць сябе непасрэднымі ўдзельнікамі спектакля, а не толькі ў якасці гледача-назіральніка. Тое, што мы ўбачылі на сцэне, нагадвае пра суседзяў, якія назіраюць праз замочную шчыліну.

Głos Wielkopolski — 2015
«Вось такое жыццё» прадстаўляе расійскі тэатральны пейзаж з выдатным гукавым суправаджэннем у фонавым рэжыме, які стварае атмасферу і драматургію, што балансуе паміж экстрымам і выразнасцю. Мова тэатра — падвешаная паміж пантамімай і сімвалічным, трохі нерэалістычным дзеяннем — спадабалася больш за ўсё.

Teatralny.pl — 2015
На сцэне няма грувасткай дэкарацыі. Ёсць пэўны сціплы, але значны рэквізіт. Усё заснавана на вельмі прафесійным і красамоўным выкананні, што адсылае да стылістыкі вельмі рускай «сумнай клаўнады».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Точки продаж:

    Каса тэатра: +375 17 385 97 51;
    1.05 па 30.09 пн.-сб. з 14.00 да 19.00
    З 1.10 па 30.04 аўт.-нядз. з 14.00 да 19.00
    Браніраванне квіткоў: +375 17 385 97 51, +375 29 154 04 44
    Выкупіць квіткі трэба на працягу 3-х дзён з моманту іх заказу

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно