24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Спектакль «Незагойная рана»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Паводле твораў «Незагойная рана» Васіля Быкава, «Memento mori» Янка Брыль, «Балада смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча.

Прысвячаецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны, пакутам, якія давялося вынесці беларускаму народу ў часы чорнай навалы.

Монаспектакль складаецца з трох навел.

Першая – «Незагойная рана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Страшная трагедыя беларускага народа падаецца праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата.

Другая – «Memento mori» паводле аднайменнага апавядання Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак. Іх гора яшчэ раз нагадвае пра жудасную трагедыю Хатыні.

Трэцяя  – «Балада смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча. Гэта свайго споведзь і разам з тым абвінавачванне вязняў лагера смерці.

Ідэя, інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Зінаіды Гурбо
Мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур
У галоўнай ролі - Зінаіда Гурбо

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Год: 2017
  • Длительность: 1 час 20 минут
  • Возрастное ограничение: 12+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно