24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Таямнічае начное забойства сабакі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Запрашаем у Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў на драматычны спектакль «Таямнічае начное забойства сабакі» па творы ангельскага пісьменніка Марка Хэдана ў выкананні тэатральнага праекта Андрэя Саўчанкі.

«Таямнічае начное забойства сабакі» - гэта гісторыя аднаго чалавека, які бачыць навакольны свет праз прызму свайго аўтызма.

Я ўздымаю левую руку і шырока разводжу свае пальцы. Я рыхтуюся да фізічнага кантакту. З вамі. Я хачу правесьці вас праз маю гісторыю. Ўсё гэта было са мной насамрэч.
Калі Тата, ці хтосьці іншы хоча мяне абняць ці засведчыць, што любіць мяне, адзіны магчымы для мяне спосаб – судакрануцца падушачкамі пальцаў. Бо я не люблю, калі да мяне дакранаюцца. І гэта адна з так званых «праблемаў паводзінаў», якія часам даводзілі Маму і Тату да сапраўднага шаленства.
У мяне раней было багата “праблемаў паводзінаў”, але цяпер іх не так шмат, таму што я вырас і магу самастойна прымаць вырашэнні і сам рабіць некаторыя рэчы.
І я прыняў вырашэнне распавесьці вам пра тое, што са мной здарылася.

Маё імя Крыстафер Джон Фрэнсіс Бун. Я ведаю ўсе краіны свету, ііх сталіцы, і ўсе простыя лікі да 7507.

І я прапаную вам сваю руку і, калі вы пагаджаецеся, я павяду вас праз гісторыю, якая пачалася з таямнічага забойства сабакі.

Мастак: Юрый Вінагарадаў
Музыка: Аляксей Варсоба (Port-Mone)
Пераклад: Крысціна Курчанкова

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Режиссеры: Андрэй Саўчанка
  • В ролях: Аляксандра Грыбко, Андрэй Корзан, Барбара Зайцава, Валерыя Мельнік, Вольга Мядзведзь, Дар'я Пармененкова, Дзмітрый Рубель, Наталля Горбань, Павел Паўлюць, Паліна Дабравольская, Раман Шыцько, Сяргей Хадзькоў
  • Стоимость билетов:

    7,00 руб. 

  • Точки продаж:

    - у касе НЦСМ або анлайн
    Для замовы квіткоў +375 25 767 09 02

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно