24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Браніслаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

29 кастрычніка ў Гомелі адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава.

Арт сядзіба і Гомелськая гарадская філія “Таварыства беларускай мовы” пры падтрымцы «Цэнтра рэгіянальнага развіцця ГДФ запрашаюць у Тайм-клюб “Флэт” (вул. Савецкая, 124).
Спэктакль «Браніслаў» прысьвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму незалежніку, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Многія чулі, што Тарашкевіч уклаў клясычныя граматыку і правапіс беларускае мовы. Але пра ягоны пакручасты і трагічны лёс, варты ня тое што п’есы, а нават раману, ведае мала хто. Пара выпраўляць гэтую сытуацыю.

Спэктакль «Браніслаў» ёсьць першым спэктаклем Арт Сядзібы. Прэм’ера спэктаклю адбылася ў 2015 годзе, у Менску.

Гомель стане трэцім беларускім горадам, пасьля Менску і Пружанаў, які ўбачыць гэты спэктакль.

У пастанове задзейнічаны акторы-аматары, студэнты тэатральных унівэрсытэтаў, а таксама людзі розных прафэсіяў. Але ўсе яны зьвязаныя адной ідэяй — любоў да Беларусі, беларускай мовы і жаданьне асьвяціць невядомыя эпізоды беларускай культуры.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    5,00 (50 000) руб.

  • Точки продаж:

    у Тайм-клюбе «Флэт», а таксама замовіць па тэлефоне: +375 29 908 91 62

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно