3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

Мой сябра Джэйсан

Мероприятие в этом городе уже прошло

Режиссеры Сергей Ковальчик
В ролях Виктория Ковальчик
Жанр Моноспектакль
Стоимость билетов

4,00 (40 000) руб.

Паводле твора Сінціі Лорд “Правілы”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар музычнага афармлення – Сяргей Кавальчык. 
Выканаўца – Вікторыя Кавальчык.
Сцэнаграфія – Аляксандра Кавальчык. Пераклад – Крысціна Пучынская.

Монаспектакль распавядае пра дзяўчынку Кэтрын, у якой ёсць брат Дэвід. Ён жыве ў сваім асобным свеце і не заўсёды разумее, што навакольная рэчаіснасць патрабуе адпаведных паводзін. Для яго Кэтрын і прыдумвае правілы адносін, складаючы якія, яна сама больш уважліва ўглядаецца ў паводзіны людзей. Аднойчы яна знаёміцца з Джэйсанам – хлопчыкам, якому яшчэ больш складана кантактаваць з іншымі. Ён не ўстае з інваліднага вазку, не можа гаварыць, але ўсё чуе і разумее. Так пачынаецца сапраўднае сяброўства, якое праходзіць выпрабаванні, але ў выніку Кэтрын і Джэйсан навучаюцца разумець адзін аднаго.
Спектакль створаны паводле кнігі амерыканскай пісьменніцы Сінціі Лорд “Правілы”. Кніга атрымала рэкордную колькасць літаратурных узнагарод, у тым ліку Медаль Джона Ньюбэры – амерыканскую штогадовую літаратурную прэмію за звышзначны ўклад у развіццё літаратуры для дзяцей.
“Мой сябар Джэйсан” – першы на беларускай тэатральнай сцэне рэпертуарны спектакль, які звяртаецца да праблемы сацыялізацыі асобы з аутызмам. Крысціна Пучынская ўпершыню, спецыяльна для Тэатра “Зніч” пераклала кнігу Сінціі Лорд на беларускую мову. Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля – Сяргей Кавальчык, адзін з вядучых тэатральных дзеячаў сучаснай Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, уладальнік Медаля Францыска Скарыны.
Праект рэалізаваны па ініцыятыве Грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” (ГА “БелАДДІіМІ”) і пры падтрымцы “Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю” (USAID). Мэтай праекту з’яўляецца стварэнне станоўчага вобразу людзей з інваліднасцю і падтрымка пазітыўнага стаўлення да іх сродкамі мастацтва як магчымасць пераадолення стыгматызацыі і дыскрымінацыі ў сучасным грамадстве.

Дырэктар – мастацкі кіраўнік Тэатра “Знiч”: Галіна Дзягілева.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «Мой сябра Джэйсан» в Минске. Место проведения спектакля - «Зніч» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.