24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Гульня кахання і выпадку

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

П'ер Карл дэ Марыво
Камедыя ў двух дзеях з антрактам гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі

Спектакль на рускай мове.
16+

Пастаноўка – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксандр КОЗАК
Мастак-пастаноўшчык – Таццяна КАРВЯКОВА
Касцюмы – Вольга АЛЕКСЯЮК

У год свайго юбілею Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы падрыхтаваў для гледачоў сюрпрыз – прэм'еру спектакля па п'есе П'ера Марыво “Гульня кахання і выпадку”. Менавіта з гэтага твора роўна 70 год таму пачаўся адлік рэпертуару Брэсцкага драматычнага тэатра. Пастаноўшчыкі прэм'ернага спектакля не ставілі за мэту зрабіць поўную рэканструкцыю самага першага спектакля. Таму прэм'ера стала не толькі данінай павагі і памяці заснавальнікам тэатра, а таксама спробай пераасэнсаваць класічны сюжэт з пазіцыі сённяшняга дня.
Гэтая гісторыя, напісаная ў XVII стагоддзі, падымае праблему, якая актуальная і ў наш час. Адвечны канфлікт бацькоў і дзяцей. З аднаго боку, гэта пакаленне дарослых паспяховых дзяцей, не гатовых да сур'ёзных стасункаў, якія з недаверам ставяцца да пачуццяў і сямейнага жыцця. З другога боку, пакаленне бацькоў, якія ўсведамляюць, што шлюб, каханне, шчырыя пачуцці – гэта заўсёдныя велічыні. У аснове сюжэту папулярны камедыйны ход з перапрананнямі слуг у гаспадароў і наадварот.
Бацька Сільвіі спадар Аргон чакае ў госці сына свайго старога сябра. Малады чалавек, якога завуць Дарант, жадае пазнаёміцца ​​з дачкой Аргона. Сільвія, хоча больш дазнацца пра Даранта і мяняцца месцамі са сваёй служанкай Лізетай. Але старанна прадуманаму плану Сільвіі не суджана спраўдзіцца, так як Дарант мяняецца месцамі са сваім слугой – Арлекінам. І ў доме Аргона пачынае ўсё пераварочвацца з ног на галаву.
Гэтая гісторыя да канца будзе трымаць гледача ў напружанні непрадказальнасцю свайго фіналу. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Режиссеры: Александр Козак
  • В ролях: Алексей Щербаков, Дарья Старосотникова, Михаил Ильич, Наталья Лобко, Олег Бузук, Павел Асташэня, Сергей Кондратюк, Сергей Петкевич, Татьяна Строк
  • Длительность: 2 часа
  • Точки продаж:

    1. Касса ТЮЗа (ул. Энгельса, 26; тел. +375 17 294 78 72)
    вт: 14.00-19.00; ср.-вс.: 10.00-19.00; пн.: выходной
    2. Касса Купаловского театра в подземном переходе между ГУМом и МакДональдсом (пр. Независимости - ул. Ленина; 10.00-20.00) 

Кадры

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно