3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Спектакли

Таямнічае начное забойства сабакi

Мероприятие в этом городе уже прошло

Режиссеры Андрэй Саўчанка
В ролях Аляксандра Грыбко, Андрэй Корзан, Барбара Зайцава, Валерыя Мельнік, Вольга Мядзведзь, Дар'я Пармененкова, Дзмітрый Рубель, Мікола Варабей, Наталля Горбань, Павел Паўлюць, Паліна Дабравольская, Раман Шыцько, Сяргей Хадзькоў
Жанр Драма

Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі і Грамадскае аб'яднанне “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” (ГА “БелАДДІіМІ”) прапануе драматычны спектакль па творы ангельскага пісьменніка Марка Хэдана “Таямнічае начное забойства сабакi” пры падтрымцы ААТ “Пріорбанк”.

Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрей Саўчанка
Мастак: Юрый Вінагарадаў
Музыка: Аляксей Варсоба (Port-Mone)
Акторы: 4 курс “Акторы драматычнага тэатра і кіно” Беларускай акадэміі мастацтваў (Майстэрня народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі).
Аляксандра Грыбко, Андрэй Корзан, Барбара Зайцава, Валерыя Мельнік, Вольга Мядзведзь, Дар'я Пармененкова, Дзмітрый Рубель, Мікола Варабей, Наталля Горбань, Павел Паўлюць, Паліна Дабравольская, Раман Шыцько, Сяргей Хадзькоў.

Для Беларусі, як і для многіх іншых краін, сёння актуальная праблема дзіцячага аўтызму. Аўтызм называюць хваробай цывілізацыі. Паводле дадзеных СААЗ, колькасць дзяцей з гэтым дыягназам расце на 13 працэнтаў у год. Гэта асаблівасць псіхічнага развіцця, звязаная галоўным чынам з парушэннем кантакту з навакольнымі, эмацыйнай халоднасцю і стэрэатыпнасцю дзейнасці. Дзіця з аўтызмам можа з'явіцца ў любой сям'і, не залежна ад прыбыткаў, адукацыі і сацыяльнага статусу бацькоў.
«Да мяне звярнуліся арганізатары і прапанавалі некалькі матэрыялаў, — распавёў Андрэй Саўчанка, рэжысер-пастаноўшчык спектакля, — Мне падалося, што ў такім варыянце, які мы падрыхтавалі, Хэдан можа прагучаць сапраўды кранальна.
Я ўявіў, што са студэнтамі гэтая пастаноўка можа атрымацца больш пранікнёнай. Першыя спектаклі — гэта толькі спробы. Я думаю, гэтаму матэрыялу патрэбны час, каб удасканаліцца і знайсці сваё месца», — заўважае Андрэй Саўчанка.
Для таго, каб зразумець, што адбываецца з такім дзіцем, уявіце сабе, што ўсё, што вы адчуваеце… павялічылася ці зменшылася стакратна. Лёгкія дакрананні могуць выклікаць у вас боль цi, наадварот, моцны ўдар – застацца незаўважаным. Яркая рэч, раней звыклыя гукі стануць палохаць, а гаворка суразмоўцы ператворыцца проста ў мелодыю. Складана такое ўявіць, але можна зразумець, што ў такім выпадку свет людзей і свет рэчаў успрымаюцца інакш…
«...Маё імя Крыстафер Джон Фрэнсіс Бун. Я ведаю ўсе краіны свету, іх сталіцы і ўсе простыя лікі да 7507.
І я прапаную вам сваю руку, калі вы пагаджаецеся, я павяду вас праз гісторыю, якая пачалася з таямнічага забойства сабакі.
Я ўздымаю левую руку і шырока разводжу свае пальцы. Я рыхтуюся да фізічнага кантакту. З вамі. Я хачу правесці вас праз маю гісторыю. Усё гэта было са мной насамрэч.
Калі тата ці хтосьці іншы хоча мяне абняць або засведчыць, што любіць мяне, адзіны магчымы для мяне спосаб – судакрануцца падушачкамі пальцаў. Бо я не люблю, калі да мяне дакранаюцца. І гэта адна з так званых “праблемаў паводзінаў”, якія часам даводзілі маму і тату да сапраўднага шаленства. Напрыклад, я: не размаўляю з людзьмі доўгі час, нічога не ем і не п’ю доўгі час, б’ю рэчы, калі злуюся альбо нечага не разумею, не ўсміхаюся, раздражняюся, калі хтосьці перастаўляе мэблю.
У мяне раней было багата “праблемаў паводзінаў”, але цяпер іх не так шмат, таму што я вырас і магу самастойна прымаць вырашэнні і сам рабіць некаторыя рэчы.
І я прыняў вырашэнне распавесці вам пра тое, што са мной здарылася...»

Тэатральная пастаноўка праходзіць у межах праекта “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”, скіраванага на пераадоленне існуючых стэрэатыпаў ў дачыненні да людзей з інваліднасцю.

Дадатковая інфармацыя:
+375 33 661-03-85 Ірына Логвін, каардынатар праекта “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
21 апреля 2016 в 15:53

Сапраўдная падзея для Мінка і Беларусі! Дзякуй арганізатарам, аўтару п'есы, рэжысёру і цудоўным артыстам!

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
Афиша театров afisha.relax.by представляет вашему вниманию спектакль «Таямнічае начное забойства сабакi» в Минске. Место проведения спектакля - «Национальный академический театр имени Янки Купалы» . У нас вы можете ознакомиться с расписанием, стоимостью билетов, отзывами, кратким описанием, оставить свой отзыв о спектакле.