24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Вось табе і гоцаца!

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Гастролі Слонімскага драматычнага тэатра 

Камедыя для дарослых

А.Чужынін У.Галубок 

Калі Уладзіслаў Галубок і яго п'есы добра знаёмыя беларускім гледачам, то прозвішча Чужыніна яны, бадай, чуюць упершыню. Хіба што пра гэтага ўкраінскага драматурга ведаюць даследчыкі тэатральнага мастацтва. Ягоны жарт у адным акце "Пярэстая красуля" на беларускай мове друкаваўся нашымі суайчыннікамі ў "Зборніку сцэнічных твораў" у 1957 годзе ў Беластоку. 

Вясёлы сцэнічны жарт Чужыніна пра старога Мешчаніна, яго дачку Барбару, яе жаніха Тобі і гандляра Марганчыка слонімскія акцёры разыгралі з непрыхаваным імпэтам і мноствам бліскучых творчых знаходак. У другой дзеі іхнюю "эстафету" падтрымала гісторыя заляцанняў Дзяка да Пісарыхі з галубкоўскіх "Пісаравых імянін". 

Рэжысёр Васіль Сявец увёў у пастаноўку і новую гераіню, якой няма ні ў "Пярэстай красулі", ні ў "Пісаравых імянінах". Гэта простая вясковая жанчына, якая перад спектаклем і паміж дзеямі выбягае да гледачоў ды распавядае ўсе навіны, што адбываюцца на белым свеце, быццам бы "папярэджваючы" наступныя сцэнічныя гісторыі. У пастаноўцы шмат танцаў, музыкі, жартаў. І, думаецца, слонімскія гледачы - прыхільнікі свайго, беларускага, роднага, вясёлага - са шчырай асалодай прымуць новы спектакль.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Режиссеры: Васіль Сявец
  • Стоимость билетов:

    45 000 — 60 000 руб.

  • Точки продаж:

    Касса: вт.-сб.: с 14.00 до 19.00; вс.: с 11.00 до 19.00; пн.: выходной; +375 152 72 34 27

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно