24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Чатыры пары года

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

…раз на чатыры гады выпадае асаблівы дзень, калі гадавое кола можа зрабіць дадатковы абарот. І тады ўсе сезоны сустракаюцца – на сяброўскую сустрэчу.

Мінскі тэатр паэзіі запрашае Вас на паэтычна-музычную імпрэзу «Чатыры пары года». Чатыры непаўторныя аўтарскія індывідуальнасці, чатыры таленавітыя маладыя паэтэсы – Людміла Клачко, Маргарыта Латышкевіч, Ганна Мартынчык і Кацярына Массэ – утвораць цэласнае тэатралізаванае відовішча, натхнёнае і насычанае эмоцыямі.

Кожны верш – перажыванне. Кожны паэт – актор, які бясконца змяняе абліччы і бясконца грае, прычым кожны раз – самога сябе.

Завітайце, каб дакрануцца душой да стыхіі верша, каб зрабіцца сутворцам, каб далучыцца да чараў гэтага асаблівага дня.

Імпрэза адбудзецца 29 лютага 2016 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. В.Харужай, 16), пачатак – у 17.30.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно